Рэсантымент ( // — абурэнне, злапомнасць, азлабленне) — пачуццё варожасці да таго, каго суб’ект лічыць прычынай сваіх няўдач («ворагам»), бяссільная зайздрасць, «цяжкае ўсведамленне марнасці спроб павысіць свой статус у жыцці або ў грамадстве»Словарь иностранных слов / Сост. Комлев Н. Г. — 2006.. Пачуццё слабасці або непаўнавартаснасці, а таксама зайздрасці да «ворага» прыводзіць да фарміравання сістэмы каштоўнасцяў, якая адмаўляе сістэму каштоўнасцяў «ворага». Суб’ект стварае вобраз «ворага», каб пазбавіцца пачуцця віны за ўласныя няўдачы.
Паняцце рэсантымента ўведзена нямецкім філосафам Фрыдрыхам Ніцшэ ў працы «Да генеалогіі маралі». На думку Ніцшэ, рэсантымент — вызначальная характарыстыка маралі рабоў, якая супрацьстаіць маралі гаспадароў. Рэсантымент, паводле Ніцшэ, актыўна праяўляе сябе ў «паўстанні рабоў»: «Паўстанне рабоў у маралі пачынаецца з таго, што ressentiment сам становіцца творчым і спараджае каштоўнасці…»Ницше Ф. К генеалогии морали // Ницше Ф. Соч. в 2 т. — Т. 2. — М., 1990. — С. 424., — гэтымі словамі, уласна, і ўводзіцца паняцце рэсантымента.
Рэаентымент больш складанае за зайздрасць або непрыязнасць паняцце. Феномен рэсантымента заключаецца ў сублімацыі пачуцця непаўнавартаснасці ў асаблівую сістэму маралі.
Сярод яскравых выразнікаў рэсентымента ў рускай літаратуры — герой «Запісак з падполля», Раскольнікаў і Смярдзякоў у ДастаеўскагаБачинин В. А. О старорусском бунте 1831 года, ресентименте М. Шелера и подполье Ф. Достоевского // Человек. 2011. № 4.; Шарыкаў з «Сабачага сэрца»Матвеев П. Е. Ресентимент героев русской литературы . .
Макс Шэлер у 1913 годзе пісаў пра рускую літаратуру:
Заўвагі
Літаратура
Шелер М. Ресентимент в структуре моралей // Пер. с нем. — : «Наука», «Университетская книга», 1999. — 231 с.
Спасылкі
Ресентимент: тематический указатель
Катэгорыя:Сацыяльныя канцэпцыі Катэгорыя:Канцэпцыі этыкі Катэгорыя:Прадузятасці Катэгорыя:Псіхічныя працэсы