Людмі́ла Дзмі́трыеўна Самсо́нава () — расійская тэнісістка, з 2014 па 2018 год прадстаўляла на спаборніцтвах Італію. Пераможца пяці турніраў WTA (чатыры — ў адзіночным разрадзе); пераможца Кубка Білі Джын Кінг у складзе зборнай Расіі (2020/2021).

Біяграфія Калі Людміле было паўтары гады, сям’я Самсонавых з’ехала на пастаяннае месца жыхарства ў Італію. Бацьку, Дзмітрыя, моцнага гульца ў настольны тэніс, запрасілі выступаць за турынскі клуб «Ферэнціна». На корт Людміла выйшла ў шэсць гадоў, тэніс яе вельмі зацікавіў. На працягу сямі гадоў Людміла трэніравалася ў Сан-Рэма ў Рыкарда П’яці.

У 15 гадоў прыняла рашэнне сур’ёзна заняцца прафесійнай тэніснай дзейнасцю, у той жа час пагадзілася выступаць за Італію. Вольна размаўляе на італьянскай і рускай мовах.

Спартыўная кар’ера

З 2018 года Самсонава гуляе на спаборніцтвах пад эгідай ITF і WTA пад расійскім сцягам.

У 2019 годзе ўпершыню ў кар’еры прыняла ўдзел у асноўным розыгрышы турніру Вялікага шлема: прайшоўшы кваліфікацыю, на Адкрытым чэмпіянаце Францыі Самсонава саступіла 23-й сеянай Донне Векіч з Харватыі.

У ліпені 2019 года на турніры ў Палерма Людміла дайшла да паўфіналу, у якім саступіла швейцарскай тэнісістцы Джыл Тайхман.

На пачатку 2020 года Самсонава прайшла кваліфікацыю турніру ў Брысбене, а затым у першым коле абыйграла Слоан Стывенс са ЗША.

У чэрвені 2021 года выйграла турнір WTA-500 ў Берліне, перамогшы ў фінале Белінду Бенчыч.

У жніўні 2022 года Самсонава выйграла два турніры WTA-250: у Вашынгтоне абыйграла ў фінале Каю Канэпі, а ў Кліўлендзе — Аляксандру Сасновіч.

У верасні 2022 года Людміла выйграла яшчэ адзін тытул — на турніры WTA-500 ў Токіа, у фінале абыйграўшы Чжэн Цыньвэнь. На шляху да тытула Самсонава прайшла Гарбінье Мугурусу і Алену Рыбакіну, а за ўвесь турнір не прайграла ніводнага сэту.

У лютым 2023 года Самсонава сумесна з іншай расіянкай Веранікай Кудзярметавай выйграла першы для сябе парны турнір WTA, перамогшы на «тысячніку» ў Дубаі пару з Тайваня Лацішу Чан і Чжань Хаацын з лікам 6:4, 6:7 (4), [10-1].

У жніўні 2023 года Самсонава дайшла да фіналу турніру WTA-1000 ў Манрэалі і, нягледзячы на паражэнне, упершыню ў кар’еры стала першай ракеткай Расіі.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2022 20 197 2021 39 1348 2020 127 2019 139 2018 180 841 2017 552 791 2016 1078 818 2015 1012 2014 864 1154

Выступленні на турнірах

Фіналы турніраў WTA ў адзіночным разрадзе (7)

Перамогі (4) Легенда: Турніры Вялікага шлема (0)* Алімпіяда (0) Выніковы турнір WTA (0) WTA 1000 Mandatory (0) WTA 1000 (0+1) WTA 500 (2) WTA 250 (2)

Тытулы папакрыццях Тытулы па месцыправядзенняматчаў турніру Хард (3+1)* Зал (0) Грунт (0) Трава (1) Адкрытае паветра (4+1) Дыван (0) * колькасць перамог у адзіночным разрадзе + колькасць перамог у парным разрадзе. №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 20 чэрвеня 2021 Берлін, Германія Трава Белінда Бенчыч 1-6 6-1 6-3 2. 7 жніўня 2022 Вашынгтон, ЗША Хард Кая Канэпі 4-6 6-3 6-3 3. 27 жніўня 2022 Кліўленд, ЗША Хард Аляксандра Сасновіч 6-1 6-3 4. 25 верасня 2022 Токіа, Японія Хард Чжэн Цыньвэнь 7-5 7-5

Паражэнні (3) №ДатаТурнірПакрыццёСуперніца ў фіналеЛік 1. 12 лютага 2023 Абу-Дабі, ААЭ Хард Белінда Бенчыч 6-1 6-7(8) 4-6 2. 14 жніўня 2023 Манрэаль, Канада Хард Джэсіка Пегула 1-6 0-6 3. 8 кастрычніка 2023 Пекін, Кітай Хард Іга Свёнтак 2-6 2-6

Фіналы турніраў WTA ў парным разрадзе (1)

Перамогі (1) №ДатаТурнірПакрыццёПартнёркаСуперніцы ў фіналеЛік 1. 25 лютага 2023 Дубай, ААЭ Хард Вераніка Кудзярметава Лаціша Чан Чжань Хаацын 6-4 6-7(4) [10-1]

Фіналы камандных турніраў (1)

Перамогі (1) №ГодТурнірКамандаСупернік у фіналеЛік 1. 2021 Кубак Білі Джын Кінг К. Аляксандрова, Д. Касаткіна, В. Кудзярметава, А. Паўлючэнкава, Л. Самсонава Б. Бенчыч, В. Голубіч, Дж. Тайхман, Ш. Фёгеле 2-0

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Расіі Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Федэрацыі (тэніс)