Андрэй Андрэевіч Навойчык (нар. , Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Сын баскетбалісткі і трэнера Валянціны Навойчык, брат баскетбаліста Аляксея Навойчыка.

Біяграфія Выхаванец СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Алена Мікалаеўна Тарасава. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева.

У сезоне 2016/17 выступаў за «Гродна-93» і набіраў 12,1 ачка і 4 падбора за 22,5 хвіліны на пляцоўцы. У ліпені 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі» Андрей Навойчик — новый игрок Цмокі-Мінск.

Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі.

У 2021—2023 гадах — галоўны трэнер моладзевых жаночых каманд па баскетболе 3х3ИТОГИ ЗАСЕДАНИЯ ИСПОЛКОМА БФБ, пад яго кіраўніцтвам зборная U-23 стала пераможцам Адзінай кантынентальнай лігі-2023 у Санкт-Пецярбурзе«БЕЛАРУСЬ U-23» – ПЕРВЫЕ ЧЕМПИОНКИ В ИСТОРИИ ЕДИНОЙ КОНТИНЕНТАЛЬНОЙ ЛИГИ 3Х3, зборныя U-20 сталі сярэбраным і бронзавым прызёрамі II Гульняў краін СНД-2023 у МінскуII ИГРЫ СТРАН СНГ. ИЗВЕСТНЫ СОСТАВЫ ЖЕНСКИХ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИСБОРНЫЕ БЕЛАРУСИ И РОССИИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 – ЧЕМПИОНЫ II ИГР СТРАН СНГ. У кастрычніку 2025 года быў галоўным трэнерам жаночай юніёрскай зборнай Узбекістана U-18 па баскетболе 3х3 на III Гульнях краін СНД-2025 у Гянджы (4-е месца).

Кар’ера 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск) 2007—2009 — РДВАР (Мінск) 2009—2010 — Віталюр-РДВАР (Мінск) 2010—2013 — Гродна-93-2 2010—2013 — Гродна-93 2013—2014 — Сож-ГДУ (Гомель) 2014—2017 — Гродна-93 2017—2018 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2017—2018 — Цмокі-Мінск 2018—2021 — Гродна-93 2021—2023 — Імпульс-БДУІР (Мінск)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (6): 2010/2011, 2011/2012, 2012/2013, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2019/2020. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017. Фіналіст Кубка Беларусі (3): 2011, 2014, 2016.

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Упершыню ў гісторыі факультэта фізічнай культуры прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўключаны ў склад Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20