Кле́тненскае радо́вішча суглі́нкаў — радовішча каля паўднёвай ускраіны в. Клятное Пружанскага раёна. Пластавы паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Разведаныя запасы 93 тыс. м³, перспектыўныя 75 тыс. м³.

Суглінкі цёмна-шэрыя, бурыя, шчыльныя, пластычныя, з рэдкімі ўключэннямі жвіру і галькі; гліністых часцінак драбней за 0,01 мм і 0,002 мм у іх адпаведна 31—52 % і 25—39 %. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—6,4 м, ускрышы (пяскі) 0,4—4,9 м. Карысная тоўшча падсцілаецца дробназярністымі пяскамі і марэннымі супескамі. Суглінкі прыдатныя на выраб цэглы. Радовішча распрацоўваецца цагельным заводам у в. Клятное.

Літаратура

Катэгорыя:Радовішчы глін і суглінкаў Беларусі Катэгорыя:Клятное (Шаняўскі сельсавет) Катэгорыя:Геалогія Пружанскага раёна