Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (фон Барангоф) (; ) — генерал-лейтэнант, удзельнік Напалеонаўскіх войнаў і здушэння паўстання 1831 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1790 годзе. Паходзіў з старадаўняга рускага дваранскага роду Баранавых, частка якога ў XVI стагоддзі перасялілася ў Прыбалтыку і там зусім анямечылася, запісаны ў дваранскія кнігі Эстляндскай губерні, Яўстафій Яўстаф’евіч быў евангелічна-лютэранскага веравызнання.

На вайсковую службу пайшоў у 1806 годзе прапаршчыкам у армейскія егерскія палкі. Браў удзел у руска-французскай вайне 1812 года і наступных Замежных паходах 1813 і 1814 гадоў.

Пасля завяршэння Напалеонаўскіх войнаў працягнуў службу ў армейскай пяхоце і ў 1824 годзе быў узведзены ў палкоўнікі. 19 снежня 1829 года за беззаганную выслугу 25 гадоў у афіцэрскіх чынах ён быў узнагароджаны ордэнам Св. Георгія 4-й ступені (№ 4336 паводле кавалерскага спісу Грыгаровіча — Сцяпанава).

Узведзены 6 снежня 1830 года ў генерал-маёры, Баранаў у наступным годзе ўдзельнічаў у здушэнні паўстанні 1830 года. 25 чэрвеня 1831 года быў узнагароджаны залатой шпагай з надпісам «За адвагу» і алмазнымі аздабленнямі.

Пасля займаў пасаду камандуючага 2-й пяхотнай дывізіяй, а 6 снежня 1840 года быў узведзены ў генерал-лейтэнанты з прызначэннем начальнікам 11-й пяхотнай дывізііВысочайший приказ о чинах военных от 6 декабря 1840 г..

Памёр, займаючы апошнюю пасаду; выключаны са спісаў памерлым Найвышэйшым загадам аб чынах ваенных ад 9 мая 1845 годаВысочайший приказ о чинах военных от 9 мая 1845 г.. Пахаваны ў Магілёве на Васкрасенскіх могілках.

Узнагароды Ордэн Святога Уладзіміра 4 ст. з бантам (1812) Ордэн Святой Ганны 2 ст. (1814) Імператарская карона да Ордэна Святой Ганны 2 ст. (1829) Ордэн Святога Георгія 4 ст. (1829) Залатая шпага «За адвагу» з алмазамі (1831) Знак ордэна За ваенную годнасць 2 ст. (1831) Знак узнагароды за XXL гадоў беззаганнай службы (1837) Ордэн Святога Станіслава 1 ст. Прускі ордэн Pour le Mérite (1814)

Сям’я Баранаў у шлюбе са сваёй далёкай сваячкай Жанетай Ягораўнай з Баранавых, іх дзеці: Аляксандр (генерал-лейтэнант, герой Каўказскіх і Туркестанскіх паходаў) і Мікалай (генерал-лейтэнант, камандзір лейб-гвардыі 2-га стралковага батальёна).

Крыніцы

Літаратура Волков С. В. Генералитет Российской империи. Энциклопедический словарь генералов и адмиралов от Петра I до Николая II. Том I. А—К. М., 2009 Исмаилов Э. Э. Золотое оружие с надписью «За храбрость». Списки кавалеров 1788—1913. М., 2007 Степанов В. С., Григорович П. И. В память столетнего юбилея императорского Военного ордена Святого великомученика и Победоносца Георгия. (1769—1869). СПб., 1869 Фрейман О. Р. Пажи за 183 года (1711—1984). Биографии бывших пажей с портретами. Фридрихсгамн, 1894 (о детях) Список генералам по старшинству. Исправлено по 17 марта. — СПб., 1844. — С. 156.

Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў