«Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным работнікам арганізацый сістэм сацыяльнай абароны насельніцтва, якія працуюць у гэтай сферы пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў арганізацыі сацыяльнай дапамогі грамадзянам, іх пенсійнага забеспячэння, ва ўкараненні розных форм і відаў дабрачыннасці, у развіцці навуковых даследаванняў па найважнейшых кірунках сацыяльнай абароны насельніцтва.

Некаторыя з узнагароджаных

Ядвіга Іванаўна Папко (1996) Файб Лазаравіч Гольдшмідт (1997) Лявонцій Васілевіч Яромін (1998) Марыя Сцяпанаўна Агурцова (1998) Таццяна Васільеўна Камінская (1999) Раіса Іванаўна Нікалаева (1999) Людміла Паўлаўна Крэз (2000) Алена Яўстафіеўна Селязнёва (2000) Анатоль Сямёнавіч Ярашук (2000) Іван Мікалаевіч Волкаў (2006) Пётр Васільевіч Ліннік (2006) Анатоль Сяменавіч Варэнік (2017) Зінаіда Фёдараўна Пракаповіч (2017) Ядвіга Антонаўна Стацэвіч (2018) Аляксандр Пятровіч Бобыраў (2019) Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна (2019)

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь