«Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца асобам кіруючага і радавога складу органаў унутраных спраў, якія знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў пятнаццаць і больш гадоў у каляндарным вылічэнні, за заслугі ва ўмацаванні аховы грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасці, высокія вынікі, дасягнутыя ў прафесійнай падрыхтоўцы, распрацоўцы і ажыццяўленні мер па паніжэнні узроўню злачыннасці, за самаадданыя дзеянні, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў.

Некаторыя з узнагароджаных Сяргей Сяргеевіч Поляк (24 жніўня 2000) Віктар Анісімавіч Басалыга (6 сакавіка 2001) Анатоль Аляксеевіч Белашэўскі (23 лютага 2001) Мікалай Мікалаевіч Дрозд (31 сакавіка 2009) Міхаіл Яўгеньевіч Катцоў (31 сакавіка 2009) Уладзімір Іванавіч Аўсяннікаў (17 мая 2010) Юрый Мар’янавіч Некраш (22 красавіка 2015) Аляксей Уладзіміравіч Башан (27 чэрвеня 2017) Сяргей Валер’евіч Масленчанка (27 чэрвеня 2017) Іван Віктаравіч Ломаць (21 лістапада 2019) Вадзім Іванавіч Паўлаў (27 лютага 2020)

Спасылкі Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь // Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь