Народныя сілы абароны, НСА ( ) — суданская ваенізаваная арганізацыя. Фарміраванне ўтворана і дзейнічае ў адпаведнасці з Законам аб Народных сілах абароны 1989 года.

На 2004 год, як падлічыў Федэральны даследчы аддзел Бібліятэкі Кангрэса, атрады арганізацыі складаліся з 10 000 актыўных членаў і 85 000 рэзервістаў.

Баявая фракцыя мела цесныя сувязі з Нацыянальным ісламскім фронтам Амара аль-Башыра. Больш за тое, арганізацыя была першапачаткова створана як спецыяльная ісламісцкая міліцыя. У 2015 годзе НСА ў асноўным дзейнічалі як рэзервовыя войскі для Узброеных сіл Судана. Атрады арганізацыі ўдзельнічалі ў канфлікце ў Паўднёвым Кардафане і Блакітным Ніле.

У 2020 годзе групоўка была распушчана.

Падчас канфлікту 2023 года НСА адноўленыя. Атрады фармірвання на чале з Кафі Таяры ваявавалі на баку ўрадавай арміі ў Паўднёвым Кардафане супраць НВРС-П і САП.

Гл. таксама Батальён Аль-Бара ібн Малік

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Узброеныя сілы Судана Катэгорыя:Узброеныя групоўкі ў Судане