Эніа Флаяна (таксама сустракаецца Флаяна, італ. Ennio Flaiano; ,  — , Рым) — італьянскі пісьменнік, сцэнарыст, драматург, журналіст і тэатральны крытык.

Біяграфія Вучыўся на архітэктара, але пачаў займацца журналістыкай, супрацоўнічаючы з выданнямі «Cineillustrato», «Oggi», «Il Mondo», «Il Corriere della Sera», «L’europeo», «L’espresso» і іншымі вядомымі італьянскімі газетамі часопісамі. Першая п’еса — «La guerra spiegata ai poveri» (1946).

За раман «Час забіваць» (1947) атрымаў прэстыжную прэмію «Стрэга» (1947). Дзеянне рамана адбываецца ў часы Італа-эфіёпскай вайны 1935—1936 гадоў. Італьянскі афіцэр выпадкова забівае эфіёпскую жанчыну, за што пазней расплачваецца.

Аўтар сцэнарыяў да многіх фільмаў. Разам з Туліа Пінелі з’яўляецца сцэнарыстам дзесяці фільмаў Федэрыка Феліні: «Агні вар’етэ» (1950), «Белы шэйх» (1952), «Мамчыны сынкі» (1953), «Дарога» (1954), «Махляры» (1955), «Ночы Кабірыі» (1957), «Салодкае жыццё» (1960), «Каханне ў Рыме» (1960), эпізод «Спакуса доктара Антоніа» ў «Бакача-70» (1962), «Восем з паловай» (1963), «Джульета і духі» (1965).

Тройчы намінаваўся на прэмію «Оскар» у 1958 («Мамчыны сынкі»), 1962 («Салодкае жыццё») і 1964 («8 з паловай») гадах.

Кінаўзнагароды Узнагарода сіндыката італьянскіх журналістаў «Сярэбраная стужка»: 1948 (лепшы сюжэт) — за фільм «Roma città libera» (1946) 1961 (лепшы арыгінальны сюжэт) — за фільм «Салодкае жыццё» (1960) 1964 (лепшы арыгінальны сюжэт) — за фільм «8 з паловай» (1963) 1964 (лепшы сцэнар) — за фільм «8 з паловай» (1963) 1987 (лепшы сюжэт) — за фільм «Справа Назарацяніна» (1986, пасмяротна) 1959 (Sant Jordi Awards за лепшы сцэнар да замежнага фільма, Іспанія) за фільм «Ночы Кабірыі» (1957)