Дзень сурка́ () — адна з найбольш папулярных традыцый у ЗША і Канадзе. Адзначаецца штогод 2 лютага. Паходзіць ад павер'я пенсільванскіх галандцаў, паводле якога, калі сурок выйдзе ў гэты дзень са сваёй нары і ўбачыць свой цень, то вернецца ў нару, а зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў; калі ж ён не ўбачыць свайго ценю, то ў нару не вернецца, а вясна прыйдзе рана.

У некалькіх гарадах і паселішчах ЗША і Канады ў гэты дзень праводзяцца фэсты, прысвечаныя мясцовым суркам-метэаролагам, якія прывабліваюць шматлікіх турыстаў.

Прадказанні Панксатонскага Філа (), самага першага афіцыйнага сурка-метэаролага ЗША, атрымалі сусветную вядомасць дзякуючы рамантычнай камедыі «Дзень сурка» (1993). Гэты папулярны галівудскі фільм таксама паспрыяў папулярызацыі Дня сурка ў тых краінах, дзе гэтая традыцыя раней была невядомая.

Нягледзячы на тое што традыцыя застаецца папулярнай у ХХІ стагоддзі, даследаванні не выявілі сувязі паміж сурком, які бачыць свой цень, і часам надыходу вясны.

Спасылкі Спіс суркоў прадказальнікаў Афіцыйны клуб сурка Панксатоні

Катэгорыя:Святы Катэгорыя:Святы ЗША Катэгорыя:Святы Канады Катэгорыя:Святы 2 лютага Катэгорыя:Святы лютага Катэгорыя:Зімовыя святы Катэгорыя:Традыцыі Катэгорыя:Прыкметы пра надвор'е