Расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга тычыцца злачынстваў, учыненых падчас Другой кангалезскай вайны і пасля яе (Ітурыйскі канфлікт, Канфлікт у Ківу). Афіцыйна пачалося ў ліпені 2004 года. Ініцыятар — пракурор Луіс Марэна Акампа.
У рамках расследвання затрыманы пяць асоб: Томас Лубанга Жэрмен Катанга Мацьё Нгуджола Чуі Боска Нтаганда Калікстэ Мбарушымана Крымінальны пераслед пяці падазраваных быў падзелены на чатыры справы. Жэрмена Катанга і Мацьё Нгуджола Чуі судзілі разам, а астатніх траіх паасобку. Яшчэ адзін падазраваны, Сільвестр Мудакумура, на дадзены момант не затрыманы.
Сярод пунктаў абвінавачвання былі злачынствы супраць чалавечнасці і ваенныя злачынствы, у тым ліку вярбоўка дзяцей-салдат, сексуальны гвалт, масавыя забойствы, катаванні, рабаванні.
Лубанга прысуджаны да 14 гадоў турмы, Катанга — 12 гадоў, Нтаганда — 30 гадоў. Мацьё Нгуджола Чуі і Калікстэ Мбарушымана апраўданы, так як бок абвінавачвання не прадставіў важкіх доказаў іх датычнасці да злачынстваў.
Гл. таксама Дзеці-салдаты ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга Сексуальны гвалт падчас Кангалезскіх войн
Крыніцы
Спасылкі Situation in the Democratic Republic of the Congo – International Criminal Court
Катэгорыя:Міжнароднае крымінальнае права Катэгорыя:Другая кангалезская вайна