Чжоу Чжунхэ (; нар. 19 студзеня 1965) — кітайскі палеантолаг. Вядомы тым, што апісаў адзін з самых старажытных родаў птушак — і працаваў у камандзе над апісаннем . Таксама ён займаецца вывучэннем і апісаннем выкапняў птэразаўраў.

Чжоу атрымаў ступень доктара філасофіі ў галіне біялогіі ў 1999 годзе ў Канзаскім універсітэце. Ён з’яўляецца дырэктарам Інстытута палеанталогіі і палеаантрапалогіі Кітайскай акадэміі навук у Пекіне. У 2010 годзе быў абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША, у 2011 годзе абраны акадэмікам Кітайскай акадэміі навук.

Спасылкі

Foto

Катэгорыя:Акадэмікі Кітайскай акадэміі навук