Рыгор Рапапорт (, г. Мінск — ) — беларускі і расійскі журналіст, літаратуразнаўца.
Біяграфія Нарадзіўся ў годзе ў Мінску. Друкаваўся з 1924 г., супрацоўнічаў з газетамі «Звязда», «Беларуская вёска», «Рабочий».
У 1928 ці пачатку 1929 г. з’ехаў у Сібір. Працаваў у рэдакцыі газеты «Советская Сибирь», карэктарам у Заходне-Сібірскім краёвым выдавецтве (г. Новасібірск), загадчыкам аддзела культуры ў рэдакцыі газеты «Алтайская праўда» (г. Барнаул). У час Другой сусветнай вайны служыў шарагоўцам у пяхоце, потым — у рэдакцыі дывізійнай газеты. Быў сведкам подзвіга Аляксандра Матросава, напісаў пра гэта вершы. Пад Берлінам быў паранены, вярнуўся ў Барнаул пасля шпіталя ў 1946 г. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Працаваў упаўнаважаным ТАСС па Алтайскім краі, галоўным рэдактарам Алтайскага краёвага радыё. 3 1952 года, ратуючыся ад пераследу пад час кампаніі па барацьбе з «бязроднымі касмапалітамі», ізноў пераехаў у Новасібірск. Працаваў у Новасібірскай кінахроніцы, загадчыкам аддзела інфармацыі на мясцовым радыё, уласным карэспандэнтам выдавецтва «Колос».
Творчасць Пісаў літаратуразнаўчыя артыкулы і нарысы, выдаў кнігі «Сельский киномеханик» (1952), «Барнаул: Краткий справочник», «Страницы литературного прошлого Алтая» (абедзве 1958).
Сям’я Меў сына Аляксандра Рыгоравіча Рапапорта, кінадраматурга, празаіка і журналіста.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Расіі