ZEZ SILKO s.r.o. - кампанія ў Жамберку (Чэхія) па вырабу сілавых кандэнсатараў і прыстасаванняў для кампенсацыі рэактыўнай магутнасці.
Гісторыя Прадпрыемства было створана ў 1964-1967 гадах, калі будынкі машынна-трактарнай станцыі мястэчка Жамберк былі перабудаваны пад вытворчыя памяшканні новага электратэхнічнага прадпрыемства. Вытворчасць кандэнсатараў з заводаў у Яблонне-над-Орліцай і Прагі была перанесена ў гэтыя памяшканні. Да гэтага часу кандэнсатары вырабляліся з дыэлектрыкам прапітаным мінеральным маслам, і на змену гэтай тэхналогіі прыйшлі больш сучасныя на той час прапіткі на аснове хлордыфенілаў (кандэнсатары маркі DELOR 103).
У 1984 годзе пачаўся выраб новых класаў кандэнсатараў з прымяненнем экалагічна бяспечных матэрыялаў.
У 1994 годзе дзяржаўнае прадпрыемства ZEZ Žamberk было прыватызавана і ператворана ў кампанію ZEZ SILKO s.r.o. У цяперашні час мажарытарным уладальнікам з'яўляецца іспанская кампанія Circutor, якая мае такую ж вытворчую праграму, што і ZEZ SILKO.
Прадукцыя Асноўнай вытворчай праграмай кампаніі ZEZ SILKO з'яўляюцца кампенсацыйныя кандэнсатары і электрычныя шчытавыя прыстасаванні прызначаныя для кампенсацыі каэфіцыента магутнасці.
Асноўныя віды прадукцыі:
кандэнсатары нізкавольтныя на напружанне ад 230 да 760 В кандэнсатары з намінальнай частатой да 24 кГц перашкодападаўляльныя кандэнсатары кампенсацыйныя і фільтруючыя кандэнсатары высокага напружання (да 24 кВ) шчыты аўтаматычныя для кампенсацыйныя фільтры і модулі НН камплектуючыя для кампенсацыі рэактыўнай магутнасці (рэгулятары, кантактары, дроселі) кампенсавальныя і фільтруючыя прыстасаванні для размеркавальных шчытоў вымяральныя трансфарматары току
У Беларусі і краінах усходняй Еўропы ZEZ SILKO вядомы ў першую чаргу як вытворца сілавых і кампенсуючых кандэнсатараў.
Спасылкі
Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Кампаніі, заснаваныя ў 1967 годзе Катэгорыя:Вытворцы энергетычнага абсталявання Катэгорыя:Прадпрыемствы Чэхіі