Марка Чарамшына (, сапр. Іван Юр’евіч Семанюк, ; 13 чэрвеня 1874, с. Кабакі Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна — 25 красавіка 1927) — украінскі пісьменнік. Доктар юрыдычных навук (1906).

Біяграфія Скончыў Венскі ўніверсітэт (1901). З 1912 адвакат у г. Снятын.

Першае апавяданне «Кормны» (1896) пра жыццё плытагонаў. Для ранніх твораў характэрны ўплыў мадэрнізму (цыкл вершаў у прозе «Лісткі», 1898), для больш позніх — крытычнага рэалізму (цыкл навел з жыцця гуцульскіх сялян у зборніку «Карбы», 1901). Аўтар зборнікаў навел «Сяло гіне» (1925), «Верхавіна» (выд. 1929).

На беларускую мову некаторыя яго творы пераклаў Валянцін Рабкевіч.

Беларускія пераклады Апавяданні. — Мн., 1982.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Пісьменнікі Украіны