Сярге́еў-Цэ́нскі (сапраўднае прозвішча Сяргееў) Сяргей Мікалаевіч (;  — ) — рускі савецкі пісьменнік, акадэмік Акадэміі навук СССР (1943).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Бабіна Тамбоўскай губерні (сучасны пасёлак Праабражэнне, Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці Расіі) у сям’і настаўніка земскай школы. З пяці гадоў жыў у ТамбовеСергей Николаевич Сергеев-Ценский // Сайт Тамбоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Вучыўся ў пачатковым вучылішчы пры Екацярынінскім настаўніцкім інстытуце і ў Тамбоўскім павятовым вучылішчыЛитературная карта Тамбовского края. Пасля смерці бацькоў Сяргей Мікалаевіч пераехаў у Чарнігаўскую губерню і ў 1892 годзе быў прыняты на казённы кошт у настаўніцкі інстытут у горадзе Глухаў. Інстытут скончыў у 1895 годзе, працаваў настаўнікам. У верасні 1896 года выкладаў рускую мову ў Камянец-Падольскім гарадскім вучылішчы, працаваў выкладчыкам у розных гарадах Расіі. У 1904—1905 гадах быў на ваеннай службе. Пасля звальнення са службы ў канцы 1905 года пасяліўся ў Алушце. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны у жніўні 1941 года, С. М. Сяргееў-Цэнскі быў эвакуіраваны, жыў у Маскве, Куйбышаве, Алма-Аце. У 1944 годзе вярнуўся ў Алушту.

Памёр Сяргей Мікалаевіч Сяргееў-Цэнскі ва ўзросце 83 гадоў 3 снежня 1958 года ў Алушце.

Творчасць Друкавацца Сяргей Мікалаевіч Сяргееў-Цэнскі пачаў у 1898 годзе. У 1892 годзе ў газеце «Тамбоўскія губернскія ведамасці» быў апублікаваны яго першы літаратурны вопыт — нататка «Кочетовская плотина». Паланёны прыгажосцю тамбоўскай ракі Цны, пісьменнік дадаў да свайго прозвішча псеўданім Цэнскі () і пад гэтым імем увайшоў у літаратуру. З 1900 года пачаў пісаць апавяданні, першыя з якіх («Забыўся» і «Тундра») былі надрукаваныя ў часопісе «Русская мысль» ў 1902 годзе. Першы зборнік вершаў — «Думы і летуценні» (1901). Аўтар рамана «Паручнік Бабаеў» (1907), аповесцей «Прыстаў Дзярабін», «Баценька», «Маяк у тумане»; эпапей «Гарачая пара ў Севастопалі» (1937—1939), «Праабражэнне Расіі» (12 раманаў, 1914—1959), апавядання «Сапраўдныя людзі» (1943), зборніка вершаў «Родная зямля…» (1958); зборнікаў публіцыстычных артыкулаў і ўспамінаў «Пра высокае майстэрства» (1956), «Слова да маладых» (апублікаваны ў 1965 годзе), «Радасць творчасці» (апублікаваны ў 1969 годзе), а таксама п’ес і іншых твораў.

Апавяданне С. М. Сяргеева-Цэнскага «Аракуш» пераклаў на беларускую мову В. Рабкевіч.

Узнагароды Сталінская прэмія першай ступені (1941) Ордэн «Знак Пашаны» (1939) Ордэн Леніна (1955) Два ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1945, 1950)

Памяць

Імем Сяргея Мікалаевіча Сяргеева-Цэнскага названа адна з вуліц Тамбова, на беразе ракі Цны ў 1975 годзе ўзведзены помнік пісьменніку. Яго імем таксама названы вуліцы ў Сімферопалі, Севастопалі, Алушце. У 1966 годзе помнік пісьменніку ўстаноўлены ў горадзе Алушта. У Копцеўскай сярэдняй школе (сяло Копцева Расказаўскага раёна Тамбоўскай вобласці) адкрыты музей імя С. М. Сяргеева-Цэнскага. Напярэдадні стагоддзя з дня нараджэння пісьменніка быў выпушчаны паштовы канверт з яго партрэтам, а да 125-годдзя — паштовы канверт з выявай помніка Сяргею Мікалаевічу Сяргееву-Цэнскаму ў Тамбове. У верасні 1995 года ў Тамбове прайшла Міжнародная канферэнцыя «С. М. Сяргееў-Цэнскі і сучаснасць», прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. У 2000 годзе, у гонар 125-годдзя пісьменніка, у Тамбоўскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшоў літаратурна-музычны вечар. У 2020 года музеем-запаведнікам С. Рахманінава «Іванаўка» і літаратурна-мемарыяльным музеем С. М. Сяргеева-Цэнскага была заснавана прэмія імя С. М. Сяргеева-Цэнскага. 25 красавіка 1994 года ў гонар С. М. Сяргеева-Цэнскага названы астэроід (4470) Sergeev-Censkij, адкрыты ў 1978 годзе астраномам М. С. Чарных(4470) Sergeev-Censkij // Dictionary of Minor Planet Names, edited by Lutz Schmadel.

Зноскі

Літаратура

Сергеев-Ценский (наст. фам. Сергеев) Сергей Николаевич // Лексикон русской литературы XX века = Lexikon der russischen Literatur ab 1917 / В. Казак; [пер. с нем.]. — М.: РИК «Культура», 1996. — С. 376—377. — XVIII, 491, с. — 5000 экз. — ISBN 5-8334-0019-8.

Спасылкі Сергеев-Ценский Сергей Николаевич // Архивы РАН Севастопольская страда Сергеева-Ценского // ГБУК г. Севастополя «Региональная информационно-библиотечная система», официальный сайт Сергей Николаевич Сергеев-Ценский // Сайт Тамбоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Литературная карта Тамбовского края // Тамбовская областная универсальная научная библиотека им. А. С. Пушкина

Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Драматургі Расійскай імперыі Катэгорыя:Драматургі СССР Катэгорыя:Драматургі XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты СССР Катэгорыя:Удзельнікі руска-японскай вайны Катэгорыя:Аўтары гістарычных раманаў Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя:Паэты СССР