Раман Юзаф Абрахам (; 28 лютага 1891, Львоў — 12 мая 1970, Варшава) — брыгадны генерал Войска Польскага, польскі ваенны і палітычны дзеяч, камандаваў асобнымі польскімі фарміраваннямі ў час Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Раман Абрахам нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава, прафесара права, і Станіславы Рэйс.

Меў сястру Ванду (1895—1995), якая была жонкай генерала Вацлава Стахіевіча.

У 1910 годзе скончыў гімназію езуітаў у Бэнковіцах каля Хірова. Вучыўся на факультэце філасофіі і права Універсітэт Яна Казіміра ў Львове, па заканчэнні якога атрымаў ступень доктара права. Падчас навучання ўдзельнічаў у рабоце Związku Młodzieży Polskiej «Zet». Скончыў афіцэрскую школу кавалерыі для добраахвотнікаў. Падчас Першай сусветнай вайны са жніўня 1914 да кастрычніка 1918 года служыў у аўстра-венгерскай арміі ў палку ўланаў і палку конных стральцоў. Ваяваў на франтах — усходнім і заходнім. Службу скончыў у званні паручніка кавалерыі.

У 1918 годзе ўдзельнічаў у польска-ўкраінскай вайне.

З 1920 года служыў у Варшаве, Опалі, Познані, Львова.

Са снежня 1927 года да лютага 1929 года — камандзір 26-га палка ўланаў у Баранавічы. 26-ы полк уланаў вядомы сваімі баявымі дзеяннямі падчас польска-бальшавіцкай вайны 1920.

З 1 студзеня 1928 года — палкоўнік.

З сакавіка 1929 года служыў у Торуні, Варшаве, Быдгашчы, Познані.

Быў дэпутатам Сейма ІІІ склікання, абраным у 1930 годзе па спісе BBWR (Bezpartyjny Blok Współpracy z Rządem Józefa Piłsudskiego), склаў паўнамоцтвы 16.01.1931.

З 19 сакавіка 1938 года — генерал. У вераснёвую кампанію 1939 года камандаваў Вялікапольскай брыгадай кавалерыі ў складзе арміі «Познань» генерала Тадэвуша Кутшэбы.

Генерал Р. Абрахам быў адзіным камандзірам кавалерыйскай часткі, якая на ўсім баявым шляху не пацярпела паражэння, не прайграла ніводнай бітвы, а пад Брохавым і Сахачавым яго салдаты адбілі атаку нямецкай 4-й танкавай дывізіі і 2-й лёгкай дывізіі. З 23 па 28 верасня Р. Абрахам камандаваў зборнай брыгадай кавалерыі падчас абароны Варшавы.

Быў цяжка паранены і трапіў у палон. Знаходзіўся ў канцлагерах (афлагах) Кратошын, Кёнігштайн ІVB, Ёханісбрун VIIIE, Мурнаў VIIA.

Вызвалены 30 красавіка 1945 года амерыканскімі войскамі.

Пасля вяртання ў Польшчу працаваў ва Урадавай установе рэпатрыяцыі, Польскім Чырвоным Крыжы.

З 1950 года — на пенсіі.

Аўтар ваенна-гістарычных прац.

Памёр 12 мая 1970 года ў Варшаве. Пахаваны ў Wrześni.

Крыніцы