«Прадзюсары» () — амерыканскі музычны камедыйны фільм, зняты Сьюзан Строман паводле сцэнарыя Мела Брукса і Томаса Міяна. Экранізацыя аднайменнага брадвейскага мюзікла 2001 года, створанага на аснове аднайменнага фільма 1968 года. Галоўныя ролі выканалі Нейтан Лейн, Мэцью Бродэрык, Ума Турман, Уіл Ферэл, Гэры Біч, Роджэр Барт і Джон Ловіц.
Фільм быў выпушчаны ў абмежаваным пракаце ў ЗША 16 снежня 2005 года, і выйшаў у шырокім пракаце 25 снежня. Ён атрымаў змешаныя водгукі ад крытыкаў і не меў камерцыйнага поспеху, зарабіўшы ў сусветным пракаце толькі 38 мільёнаў долараў пры бюджэце ў памеры 45 мільёнаў долараў.
Сюжэт Нью-Ёрк, 1959 год. Тэатральны прадзюсар Макс Біялысток, імя якога ўсяго некалькі гадоў таму грымела па ўсім свеце і з’яўлялася сінонімам поспеху, заграз у няўдачах і правалах, якія ідуць адзін за адным.
Але выпадковасць зводзіць яго са сціплым бухгалтарам Леа Блюмам, і яны тут жа вынаходзяць «схему» — браць крэдыт пад пастаноўку загадзя правальнага шоў і прысвойваць невыдаткаванае. І вось першы праект — «Вясна для Гітлера» паводле п’есы былога нацыста Франца Лібкінда, рэжысёрам якога будзе багемны Роджэр дэ Бры са шведскай секс-бомбай Улай у галоўнай ролі. Засталося толькі дачакацца рэакцыі гледачоў…
Акцёры і ролі Нейтан Лейн — Макс Біялысток Мэцью Бродэрык — Леапольд «Леа» Блюм Ума Турман — Ула Інга тор Хансен Бенсан Янсен Тален Хален Свадэн Свансан Уіл Ферэл — Франц Лібкінд
Зноскі
Катэгорыя:Кінакамедыі 2005 года