«Маэ́стра» () — амерыканскі біяграфічны фільм 2023 года, заснаваны на біяграфіі кампазітара Леанарда Бернстайна, зняты Брэдлі Куперам па сцэнары, напісаным ім у суаўтарстве з Джошам Сінгерам. Прадзюсарамі фільма сталі Марцін Скарсэзэ, Стывен Спілберг і Тод Філіпс, а таксама сам Купер, які сыграў у карціне галоўную ролю.

Прэм’ера адбылася ў верасні 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі, дыстрыбутарам карціны з’яўляецца Netflix.

Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў названы Нацыянальным савем кінакрытыкаў і Амерыканскім інстытутам кінамастацтва адным з 10 найлепшых фільмаў 2023 года.

Сюжэт Галоўны герой фільма — амерыканскі кампазітар Леанард Бернстайн. У цэнтры сюжэту гісторыя кахання Бернстайна і актрысы Феліцыі Мантылігр.

У ролях

Зноскі

Спасылкі Maestro на Netflix

Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы-біяграфіі ЗША Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XX стагоддзе