«Лэдзі на дзень» — двухсерыйны мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Дзмітрыем Астраханам у 2002 годзе.

Сюжэт Што рабіць, калі жыццё не задалося? Што рабіць, калі ад будучага візіту жаніха — спадчынніка іспанскага гранда — залежыць шчасце дачкі? Што рабіць, калі бацька жаніха звар’яцеў на тытулах і багацці? Выйсце адно — ператварыцца ў багатую лэдзі на дзень.

Вулічная гандлярка Анні з дапамогай сваіх шматлікіх сяброў і знаёмых вырашыць гэтую задачу. У неверагодны кругазварот падзей ўцягваюцца гаспадыня бардэля і малады аферыст, суддзя і нават мэр Нью-Ёрка. Яны разыгрываюць перад жаніхом і яго бацькам сапраўдны спектакль на фоне небаскробаў, аўтамабіляў з клаксонамі, жаночых карункавых парасонаў і запальных джазавых мелодый, і ў гэтым гала-паказе Анні адведзена роля сапраўднай свецкай ільвіцы…

Акцёры Марына Няёлава — Анні (вулічная гандлярка) Алег Табакоў — мэр Нью-Ёрка Юрый Калакольнікаў — Дэйв-Прыгажунок Іна Ульянава — Місуры Марцін (мадам у публічным доме) Аляксандр Калягін — суддзя Генры Блейк Аляксандр Філіпенка — граф Альфонса Рамера Павел Баршак — Карлас Рамера Алена Захарава — Луіза