«Пачатко́вая шко́ла Эбат» () — амерыканскі сіткам у жанры мак’юментары, прэм’ера якога адбылася 7 снежня 2021 года на амерыканскім тэлеканале ABC.

Серыял быў высока ацэнены крытыкамі. Ён быў намінаваны на 15 прэмій Эмі, чатыры з якіх выйграў. «Пачатковая школа Эбат» таксама выйграла тры прэміі «Залаты глобус» і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША. Амерыканскі інстытут кінамастацтва некалькі разоў выбіраў серыял у дзясятку найлепшых тэлевізійных праграм года.

Сюжэт Некалькі самаадданых настаўнікаў працуюць у адной з найгоршых дзяржаўных школ Філадэльфіі. Нягледзячы на недастатковае фінансаванне школы, выкладчыкі спрабуюць дапамагчы дзецям дабіцца поспеху ў жыцці.

Зноскі

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Тэлесерыялы на англійскай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2021 года