Tur — польскі браніраваны аўтамабіль падвышанай праходнасці ад кампаніі AMZ-Kutno. Распрацоўваўся як танная альтэрнатыва Humvee.
Гісторыя Распрацоўка аўтамабіля пачалася пасля скаргаў вайскоўцаў польскай арміі з нагоды адсутнасці дастатковай абароны ад мін і нападаў падчас патруляванняў у Афганістане і Іраку. Патрульныя аўтамабілі Humvee не забяспечвалі дастатковай абароны супраць нападаў ракетнай зброі і выбухаў мін. Пасля шматлікіх спробаў і кансультацый з салдатамі былі створаны тры прататыпы. Першыя палігонныя выпрабаванні прайшлі на тэрыторыі Ваеннага інстытута танкавай і аўтамабільнай тэхнікі (WITPiS) 27 сакавіка 2007 года. AMZ-Kutno распрацавалі таксама павялічаны аўтамабіль AMZ Tur II, зусім іншай канструкцыі.
Апісанне Усяго было пабудавана 5 прататыпаў, з іх два былі знішчаны. Першыя асобнікі, для патаннення і паскарэння зборкі, былі зробленыя на аснове моцна перабудаваных шасі прататыпаў новых грузавых аўтамабіляў SCAM (пазней фірма была набыта Iveco). Шасі перабудаваны ў адпаведнасці з новымі патрабаваннямі да такой ступені, што ад арыгінальных рашэнняў засталіся, практычна, толькі масты і колы. Канструктары мелі намер, у канчатковым рахунку, выкарыстоўваць цалкам уласныя шасі і колы большага дыяметра. Таксама ад Iveco пастаўляліся рухавік і элементы трансмісіі, а таксама частка абсталявання, тыпу прыборнай панэлі. Апошні пяты прататып меў зменены знешні выгляд пярэдняй часткі, а таксама іншыя дробныя паляпшэнніMateusz J. Multarzyński, Тур готов к участию в программе LOSP Новая военная техника, Июнь 2008, стр.22.
ТТХ
Рухавік: Iveco Aifo, 4-цыліндравы, 16-затамкавы, дызельны, з турбанаддувам. Працоўны аб'ём — 2998 куб. см. Каробка перадач: механічная, 6-ступеністая сінхранізаваная + перадача задняга ходу (апцыянальна аўтаматычная каробка перадач). Пастаянны прывад на 4 колы. Счапленне: гідраўлічнае, сухое, аднадыскавае. Ёмістасць паліўных бакаў — 220 л. Узбраенне размяшчаецца ў турэлі на даху. Браніраванне забяспечвае абарону ад куль калібрам 7.62-мм і выбуховых прылад магутнасцю да 6 кг трацілавага эквіваленту.
Заўвагі
Спасылкі Tur на сайце вытворцы
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Польшчы