Кача э пэпэ () — страва з макароны, тыповая для італьянскага рэгіёну ЛацыёBoni (1930), p. 46. Cacio e pepe абазначае «сыр і перац» на некалькіх дыялектах цэнтральнай Італіі. У адпаведнасці з назвай, страва змяшчае цёрты сыр і чорны перац разам са спагеці або спагеціні. Усе інгрэдыенты добра захоўваюцца на працягу доўгага часу, што робіць страву зручнай для пастухоў, якія шмат перасоўваюцца і ня маюць магчымасці гатаваць. Раіцца выкарыстоўваць макарону з шурпатай паверхняй, каб соус добра схапіўся.

Гатаванне Пасту зазвычай гатуюць у кіпячай падсоленай вадзе, пасля чаго яна выкідаецца ў цёрты пекарына, змяшаны з чорным перцам, з дадаткам невялікай колькасці гарачай, крухмалістай, вады, у якой гатавалася макарона. Цяпло плавіць сыр, а крухмал у вадзе дапамагае звязаць перац і сыр з макаронай.

Гл. таксама Макаронныя вырабы Італьянская кухня

Крыніцы

Катэгорыя:Італьянская кухня