Зубр () — ваенны бронеаўтамабіль, распрацаваны польскай кампаніяй AMZ-Kutno на базе грузавога аўтамабіля падвышанай праходнасці Iveco EuroCargo. Прызначаны для перавозкі да 10 экіпіяваных дэсантнікаў.
Знаходзіцца на ўзбраенні арміі Польшчы.
Рухавік N60 ENT C Iveco Tector, 6-цыліндравы, дызельны з упырскам паліва.
Каробка перадач: 6 перадач наперад і 1 назад.
Бронекорпус з V-вобразным дном. Падвышае абарону ад выбуховых прылад.
Браніраванне забяспечвае абарону ад бранябойных куль калібрам да 12.7-мм, аскепкаў снарадаў калібрам да 155 мм (узровень 3 + па стандарце НАТА STANAG 4569) і выбуховых прылад магутнасцю да 8 кг трацілавага эквіваленту (супрацьмінная абарона ўзроўню 3B стандарту STANAG 4569).
Машына можа перакідвацца транспартным самалётам C-130.
Спасылкі http://www.amz.pl/en/military_vehicles/transporter/zubr/zubr/ http://www.lenta.ru/news/2008/03/14/poland/
Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Польшчы