Густава Шарлота Альм, у шлюбе Пфайфер (,  — ) — шведская балерына. Адна з вядучых балерын Шведскага каралеўскага балета ў 1830-1840-я гг.

Біяграфія У 1817—1823 гадах Шарлота была студэнткай Каралеўскага балета, у 1823—1825 гадах — фігурантка, а у 1825—1837 гадах — прэм’ер-танцоўшчыца Каралеўскага балета.

Была вядомая сваёй прыгажосцю, у 1830-х гадах была апісана як адна з вядучых танцоўшчыц балета разам з Сафі Дагін, Каралінай Гранберг і Адальфінай Фегерстэт.

У 1832 годзе выйшла замуж за акцёра Карла Ёхана Аўгуста Пфайфера (1802—1863), які ў 1831—1846 гадах быў акцёрам і спеваком драматычнага тэатра і оперы.

Творчасць Сярод яе роляў: адна з у «Kärleken och gracerna» разам з Густаўвай Кальсеніус і Каралінай Брунстром супраць Сафі Дагін у ролі Венеры, Шарлот Ліндмарк у ролі Амура, ў ролі Апалона і Чарльза Холма ў ролі пастуха; Энанона ў балеце-пантаміме «l’Hymen de Zéphire» з у ролі Зефіра, у ролі Апалона, у ролі Міртыля, Сафі Дагін у ролі Флоры, Адальфінай Фегерстэт у ролі Сільвіі і Шарлот Ліндмарк у ролі Карлекена.

Таксама выступала ў балеце «» з Дагін, Фегерстэт, Вальквістам, Селіндэрам і Сільфвербергам у 1832 годзе.

Крыніцы

Літаратура Fredrik August Dahlgren: Förteckning öfver svenska skådespel uppförda på Stockholms theatrar 1737—1863 och Kongl. Theatrarnes personal 1773—1863. Med flera anteckningar. sid 520 Nils Personne: Svenska teatern : några anteckningar

Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета Швецыі Катэгорыя:Артысты балета XIX стагоддзя