Быхаў — закінуты ваенны аэрадром у Беларусі, размешчаны побач з аднайменным горадам у Магілёўскай вобласці.

Апісанне Індэкс аэрадрома — ЬМНХ/XMNH. Пазыўны — «Сардэчны». На аэрадроме было дзве УПП: 13R/31l — 3000х78 метраў 13L/31R — 1880х65 метраў

Гісторыя Аэрадром з’яўляецца адным з найстарэйшых у гісторыі авіяцыі — аэрапланы тут пачалі падымацца ў паветра яшчэ ў Першую сусветную вайну. У 1914 годзе пасадачную пляцоўку ў Быхаве распланаваў П. Несцераў. Верагодна, што аэрадром быў пабудаваны па ўказе Мікалая II.

Да 1941 года аб’ект быў месцам дыслакацыі 25-й авіяцыйнай базы (самалёты І-16 і Іл-2).

Са студзеня сюды перабазавалася 57-я цяжкая бамбардзіровачная авіяцыйная дывізія і адзін з яе палкоў — 170-ы гвардзейскі цяжкі бамбардзіровачны авіяцыйны Смаленскі Чырванасцяжны полк на самалётах Ту-4 (з 1956 года злучэнне перавучылі на новыя самалёты — Ту-16).

Да снежня 1991 года на аэрадром перакінулі Ту-16, Ту-22М2 і Ту-22М3.

Пасля распаду СССР упраўленне дывізіі (без авіяпалкоў) 25 снежня 1991 года было пераведзена на аэрадром у Расію. 170-ы полк з яе складу расфармаваны ў сакавіку 1991 года на аэрадроме Быхаў.

Заўвагі

Катэгорыя:Аэрадромы Беларусі Катэгорыя:Быхаў