Амвросіеўскі ўніверсітэт () — канадская прыватная хрысціянская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калгары ў правінцыі Альберта, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў створаны ў 2007 годзе, калі Назарэтанскі ўніверсітэцкі каледж, створаны ў 1921 годзе, і Універсітэцкі каледж «Альянс», створаны ў 1941 годзе, аб'ядналіся ў адну ўстанову, якая была названа ў гонар святога Амвросія.
Ён забяспечвае бакалаўрыят і паслядыпломную адукацыю для пастарскага служэння, а таксама бакалаўрыят на ўзроўні асобных гуманітарных і прыродазнаўчых ступеняў. Вышэйшая школа тэалогіі таксама прапануе кітайскую праграму (тэалагічныя студыі на кітайскай мове).
Місія вучэльні заключаецца ў тым, каб «выпускаць выпускнікоў, якія свядома і актыўна з'яўляюцца хрысціянамі ва ўсіх аспектах жыцця», а таксама «служыць царкве, забяспечваючы выдатную падрыхтоўку да пастырскага служэння».
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады