Ферэт () — брытанскі лёгкі разведвальны бронеаўтамабіль 1950-х гадоў. Па ўнутранай скразной сістэме пазначэнняў брытанскай бранятэхнікі мае індэкс F.V.701(C).
Гісторыя Створаны ў 1947—1950 гадах на аснове разведвальнага бронеаўтамабіля Daimler Scout Car часоў Другой сусветнай вайны, і прызначаўся для яго замены. Серыйна вырабляўся на заводзе фірмы «Даймлер» у КовентрыПроизводство бронетанковой техники в Великобритании , журнал Зарубежное военное обозрение №12 1975г. з 1952 па 1971 год у некалькіх варыянтах, уключаючы носьбіт СТКР. Усяго было выпушчана 4 409 адзінак. Выкарыстоўваўся брытанскай арміяй у ролі сувязнай і разведвальна-дазорнай машыны. Каля паловы выпушчаных машын пастаўлена на экспарт.
Варыянты і мадыфікацыі Брытанскія: F.V.701 (1) або Ferret Mk.1 — базавы варыянт узору 1954 года. Баявая вага — 4,2 тон. Узбраенне — 7,62-мм кулямёт L4. Вежа і бранявы дах над баявым аддзяленнем адсутнічаюць, таўшчыня броні — 10 мм. F.V.402 або Ferret Mk.1/2 — мадэль 1954 года. Баявая вага — 4,4 тон. Узбраенне — 7,62-мм кулямёт L4. Мае закрыты герметызаваны корпус і браніраваную надбудову з люкам, таўшчыня броні — 10 мм. Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B47 і № 12. F.V.701 (H) або Ferret Mk.2 — мадэль 1954 года. Баявая вага — 4,32 тон. Мае закрыты герметызаваны корпус і шасцігранную вежу, таўшчыня броні — 12 мм. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт з боекамплектам 3500 патронаў. Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B47 і C12. Ferret Mk.2/3 — адрозніваецца ад Mk.2 наяўнасцю трох паплаўкоў, мантаваных на машыне. F.V.703 або Ferret Mk.2/6 — мадэль 1960 года. Баявая вага — 4,56 тон. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт з боекамплектам 3500 патронаў і дзве СТКР «Віджылент 897» (боекамплект складае 4 ракеты). Абсталяваны двума радыёстанцыямі: B48 і № 12 Mk.2. Ferret Mk.2/7 — Mk.2/6, але без СТРК. Ferret Mk.4 — мадэрнізаваны варыянт Mk.2/3. Баявая вага — 5,4 тон. Зменена хадавая частка: узмоцнены вузлы падвескі, новыя дыскавыя тармазы, колы павялічаных памераў, плаўсродка новай канструкцыі. F.V.712 або Ferret Mk.5. Мадыфікацыя Mk.4. Узбраенне — усталяваны ў вежы 7,62-мм кулямёт L7 з боекамплектам 3500 патронаў і чатыры СТРК «Swingfire» (боекамплект складае 6 ракет). Замежныя: Іарданская кампанія па вытворчасці ўзбраенняў «King Abdullah II Design and Bureau» распрацавала ў 2005 годзе радыкальна мадэрнізаваную версію пад назвай Stallion 1, якая выкарыстоўваецца ў Іарданіі.
Аператары Станам на 2022 год: — 30 адзінак — 15 F.V.701 Ferret — невядомая колькасць — 55 адзінак, у тым ліку 13 мадэрнізаваных — 15 адзінак — 12 адзінак — 10 F.V.701 Ferret — 8 F.V.701 Ferret — 40 Ferret Mk.1/1 — ад 50 да 80 адзінак — невядомая колькасць — 8 адзінак Станам на 2007 год: — 8 адзінак на захоўванні — 50 мадэрнізаваных адзінак — 12 адзінак — невядомая колькасць — 92 адзінкі, у тым ліку 60 мадэрнізаваных — 45 адзінак — 20 адзінак Зняты з узбраення:
Лівія
Заўвагі
Літаратура
Катэгорыя:Бранятэхніка Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта