«Суразмоўцы» — культурніцкая аўтарская праграма пісьменніка Навума Гальпяровіча на тэлеканале «Беларусь 3». Аўтар і вядучы – Навум Гальпяровіч.
Змест Праграма складаецца з інтэрв'ю з людзьмі, якія маюць аўтарытэт у культурным і грамадскім жыцці Беларусі, размоў пра актуальныя праблемы сучаснасці, мову, літаратуру, традыцыі, а таксама пра асабістае. Мэта праекта — прапаганда і знаёмства з сучаснай беларускай культурай.
Аўтар праграмы паказвае гледачам Беларусь культурную праз гутаркі з выбітнымі беларускімі пісьменнікамі і крытыкамі, навукоўцамі і даследчыкамі, мастакамі і музейшчыкамі, а таксама з грамадскімі дзеячамі. Навума Гальпяровіча, акрамя размоў з гасцямі пра актуальныя для сучаснай культуры пытанні, таксама цікавіць асабістае — унутраны свет герояў праграмы, іх памкненні і мары, чым жывуць айчынныя паэты і пісьменнікі, якія музы іх акрыляюць і якія праблемы хвалююць.
Праграма Навума Гальпяровіча «Суразмоўцы» з'яўляецца адной з нямногіх на Беларускім тэлебачанні, якая паказвае гледачам Беларусь літаратурную. З 2018 па 2022 год у студыі ў Навума Гальпяровіча пабывала больш за сто вядомых дзеячаў культуры і мастацтва.Сярод героямі праграмы былі Людміла Рублеўская, Уладзімір Сцяпан, Віктар Шніп, Мікола Адам і шмат іншых вядомых асоб, дзеячоў беларускай культуры.
Катэгорыя:Тэлеперадачы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлеперадачы Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2018 годзе Катэгорыя:2018 год у Мінску