Пасляваенны антысавецкі рух у БССР — дзейнасць польскіх, літоўскіх, латышскіх, украінскіх і ўласна беларускіх антысавецкіх арганізацый у перыяд пасля вызвалення Беларусі да сярэдзіны 1950-х гадоў.
Рух На тэрыторыі БССР з 1944 года дзейнічала некалькі лагераў антысавецкага супраціву, падзеленых па нацыянальнай прыкмеце: Беларускі. Прадстаўлены шматлікімі арганізацыямі. У шэрагах складаліся як былыя калабарацыяністы (Беларуская незалежніцкая партыя), так і праціўнікі немцаў (Беларуская Народная Партызанка). Удзельнікі выступалі за стварэнне незалежнай БеларусіСяргей Ёрш, Сяргей Горбік. Беларускі супраціў. — Львоў, 2006.. Польскі. Прадстаўлены Арміяй Краёвай і іншымі фарміраваннямі ў Заходняй Беларусі («усходнія крэсы»). Мэта — аднаўленне даваенных межаў ПольшчыБенда, В. Н. Противоборство советских партизанских отрядов и Красной армии с польским военно-политическим подпольем на территории Западной Белоруссии в 1941—1945 гг. // Журнал российских и восточноевропейских исторических исследований — 2020. — № 2 (21). — С. 49—78.. Літоўскі. Прадстаўлены атрадамі «лясных братоў». Дзейнічалі ў раёнах кампактнага пражывання беларускіх літоўцаў. Байцы фарміраванняў змагаліся за аднаўленне незалежнасці Першай Літоўскай РэспублікіВалаханович, И. А. Организационная структура литовского антисоветского подполья на территории Беларуси в 1944-1953 гг. // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Серыя 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. - Мінск : Універсітэцкае, 1999. - № 2. - С. 20-24.. Украінскі. Прадстаўлены структурамі АУН і УПА, якія дзейнічалі ў Заходнім Палессі. Члены руху лічылі рэгіён украінскай тэрыторыяйВалахович, И.А. Горе от УПА: Нейтрализация органами госбезопасности антисоветского подполья ОУН–УПА на территории Белорусской ССР в 1939–1952 годах // Беларуская думка : часопіс. — № 11. — 2016. — с. 86—92.. Латышскі. Прадстаўлены байцамі групоўкі «Латвійскія дэмакратычныя партызаны» (з пачатку да канца мая 1948 г. – «Малады латыш»). Былі актыўны ў беларуска-латвійскім памежжы.
Да ліпеня 1944 года ў Беларусі дзейнічалі больш за 35 тыс. актыўных удзельнікаў розных беларускіх калабарацыянісцкіх фарміраванняў, каля 20 тыс. польскіх, каля 14 тыс. украінскіх і тысяча літоўскіх. У большасці сваёй яны канфліктавалі адзін з аднымВовк, Н. Ю. Армия Крайова на территории СССР во время Второй мировой войны // Знание. Понимание. Умение: журнал. — 2005. — № 2. — С. 195—201.. ЧасткаКраско, Г. Г. Причины и особенности организационного развития советских органов государственной безопасности в 1946-1947 гг. (на примере Белорусской ССР) // Ученые записки. Электронный научный журнал Курского государственного университета. — 2017. — № 3 (43). арганізацый была звязана з нямецкімі, амерыканскімі і брытанскімі спецслужбамі. На тэрыторыі БССР дзейнічалі эмісары замежных разведак, якія спрабавалі каардынаваць іх дзейнасць. Члены руху праводзілі дыверсіі і зрывалі мерапрыемствы савецкага кіраўніцтваБондарчук, А. Д. Борьба с антисоветскими формированиями в первое послевоенное десятилетие / А. Д. Бондарчук, А. Р. Шведов // Информационные технологии и управление : материалы 55-ой научной конференции аспирантов, магистрантов и студентов, Минск, 22–26 апреля 2019 г. / Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники ; редкол.: Л. Ю. Шилин [и др.]. – Минск, 2019. – С. 122–123..
Звычайна ў склад атрадаў уваходзіла ад 10—15 да некалькіх дзясяткаў чалавек. Яны былі добра ўзброены: вінтоўкі, пісталеты, аўтаматы, кулямёты, гранаты. Пасля нападаў баевікі хаваліся ў лясных масівах, а асобныя структуры, якія аперавалі ў памежжы, сыходзілі ў іншыя раёны і нават на тэрыторыю суседніх савецкіх рэспублік, а таксама Польшчы. Падобны рэйдавы характар дзейнасці быў уласцівы літоўскім і латышскім паўстанцам. Імі памежная беларуская тэрыторыя выкарыстоўвалася альбо для хованкі, альбо для здзяйснення кароткачасовых налётаў.
Контрмеры Пасля вызвалення тэрыторыі БССР, як і ў даваенны перыяд, за барацьбу з узброеным падполлем адказвалі органы ўнутраных спраў, а менавіта аддзел па барацьбе з бандытызмам. Аднак, у адрозненні ад перадваенных гадоў, бягучае супрацьстаянне праходзіла складана. У другой палове 1944—1945 гадоў даводзілася змагацца з досыць масавым узброеным рухам. Гэта абумовіла прыярытэт сілавых мер. Найбольш распаўсюджанай арганізацыйнай формай барацьбы з падпольшчыкамі з’яўляліся чэкісцка-вайсковыя аперацыі. Яны, як правіла, зводзіліся да выяўлення месцаў дыслакацыі атрадаў, далейшага іх блакавання сіламі вайсковых падраздзяленняў пад кіраўніцтвам аператыўных супрацоўнікаў з наступным затрыманнем або ліквідацыяй удзельнікаў.
Да канца 1946 года стала відавочна, што ўладам не заўсёды атрымліваецца эфектыўна змагацца, паколькі члены ўзброенага руху былі добра падрыхтаваны. Тактыка іх дзейнасці набывала ўсё больш канспіратыўны і падпольны характар: яны імкнуліся пазбягаць прамых баявых сутыкненняў, якія наносілі ім значныя страты, сталі больш мабільнымі і малалікімі. Дадзеныя абставіны абумовілі далейшае змяненне арганізацыі і тактыкі дзеянняў сілавікоў. Прынятыя меры дазволілі здушыць адкрытыя выступы антысавецкага ўзброенага падполля і ліквідаваць яго найбольш буйныя структуры.
У далейшым на падставе пастановы Савета Міністраў СССР ад 20 студзеня 1947 года барацьба з рухам была цалкам ускладзена на органы дзяржаўнай бяспекі. Меры на гэтым напрамку прадугледжвалі ўтварэнне на базе Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з бандытызмам МУС СССР у складзе 2-га Галоўнага ўпраўлення МДБ СССР упраўлення 2-Н (па барацьбе з бандытызмам). У сваю чаргу на тэрыторыі Беларускай ССР у сакавіку 1947 года на базе падраздзяленняў МДБ і былога ўпраўлення па барацьбе з бандытызмам МУС БССР было арганізавана ўпраўленне 2-Н МДБ БССР, якое ў далейшым адказвала за ліквідацыю падполля ў рэспубліцы.
За 1944—1956 гады органамі дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў БССР было ліквідавана 1264 групы, з якіх 840 былі звязаныя з антысавецкім узброеным падполлем, і 16466 іх удзельнікаў.
Тэрор Структуры антысавецкага ўзброенага падполля разгарнулі тэрор супраць партыйна-савецкага актыву і супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, а таксама мірных жыхароў. Мясцовае насельніцтва сутыкалася з узброенымі рабаваннямі і разбоем, налётамі на сельскія крамы, паштовыя агенцтвы, калгасныя склады і асабістыя гаспадаркі, пагромамі і падпаламі. Іх мэтай з’яўлялася аказанне псіхалагічнага ціску на грамадзян, запалохванне, скланенне да сабатажу мерапрыемстваў савецкай улады і атрыманне неабходных рэчаў, грошай і харчавання. Часта дзейнасць падпольшчыкаў была цесна звязана з бандытызмам або з часам выраджалася ў бандытызм, які прыкрываўся палітычнымі і нацыянальнымі ідэямі.
Сілавыя акцыі савецкага кіраўніцтва таксама неслі шкоду для мясцовых жыхароў і часта негатыўна адбіваліся на аўтарытэце ўлады ў насельніцтва.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Беларускі антысавецкі супраціў Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1945—1990) Катэгорыя:Паўстанні ў СССР