Антыкамуністычны рух у Польшчы 1944—1953 гадоў — дзейнасць Арміі Краёвай і іншых арганізацый супраць урадаў Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) і Савецкага Саюза.
Удзельнікі руху сталі вядомы як «праклятыя салдаты» або «адрынутыя салдаты» (). Яны імкнуліся аднавіць даваенны рэжым і страчаныя тэрыторыі (т. зв. «крэсы ўсходнія»). У сувязі з тым узброеныя групоўкі распаўсюдзілі сваю дзейнасць на Беларусь, Украіну і Літву, змагаючыся ў тым ліку з мясцовымі антыкамуністаміВовк, Н. Ю. Армия Крайова на территории СССР во время Второй мировой войны // Знание. Понимание. Умение: журнал. — 2005. — № 2. — С. 195—201..
Дзейнасць падполля пачалася ў першыя месяцы пасля прыходу Чырвонай арміі ў даваенныя польскія тэрыторыі, дзе савецкія войскі сутыкнуліся з Арміяй КраёвайAndrzej Krzysztof Kunert:. Ilustrowany przewodnik po Polsce podziemnej 1939—1945. — 1. — Warszawa : PWN, 1996. — ISBN 978-830112101-3.. Для барацьбы з удзельнікамі руху прыцягваліся сілы НКУС СССР і Міністэрства грамадскай бяспекі ПНР.
Гісторыя антыкамуністычнага супраціву ў Польшчы звязана з працяглымі працэсамі паступовага паслаблення, фрагментацыі і канчатковага знішчэння антыўрадавага падполля сіламі дзяржаўнай бяспекі. Арганізаваны партызанскі рух пацярпеў канчатковы крах, аднак у яго ліквідацыі урад ПНР ужываў не толькі метады ўзброенага падаўлення, характэрных для антыпадпольнай барацьбы ў 1944—1945 гадах, але і задзейнічаў прыёмы аператыўнай гульні, выкарыстаўшы рэсурсы партызанскіх сіл ва ўласных інтарэсахБОРЬБА С АНТИКОММУНИСТИЧЕСКИМ ПОДПОЛЬЕМ В ПОЛЬШЕ НА ПРИМЕРЕ ОПЕРАЦИИ «ЦЕЗАРИЙ».
З 2011 года ў памяць аб удзельніках супраціву ў Польшчы адзначаецца Нацыянальны дзень «праклятых салдат» (8 лютага)День памяти «про́клятых солдат»: коммеморативные практики в современной Польше.
Гл. таксама Пасляваенны антысавецкі рух у БССР
Крыніцы
Катэгорыя:Антысавецкі супраціў Катэгорыя:Гісторыя Польшчы