Хасэ Марыя Варэла Рэндуэлес (; 1904 — 20 снежня 1986) — іспанскі дзяржаўны дзеяч. Да дзяржаўнага перавароту ў ліпені 1936 года быў губернатарам правінцыі Севілья.
Біяграфія Нарадзіўся ў Мадрыдзе.
У 1930-я гады займаў пасаду грамадзянскага губернатара ў некалькіх правінцыях, такіх як Мурса, БіскаяMercedes de Pablos (2005). La Hoz y las Flechas: Un comunista en Falange, Oberón, pág. 88 і Севілья .
Калі ў ліпені 1936 года адбыўся ваенны путч, Варэла ўзначальваў грамадзянскі ўрад Севільі (на пасадзе з 24 мая)Julio Ponce Alberca (1999). Política, instituciones y provincias, Diputación de Sevilla, pág. 663. Супрацьстаяў прыхільнікам генерала Кейпа дэ Льяны, якія ўдзень 18 ліпеня паднялі паўстанне ў Севільі. Бок губернатара падтрымаў кіраўнік гвардыі Асальта Хасэ ЛурэйраManuel Barrios (1990). El último virrey (Quiepo de Llano). Castillejo..
Паўстанцы загналі сілы ўрада ў адміністрацыйны будынак, які абстралялі з гарматы. Варэла патэлефанаваў дэ Льяна і пагадзіўся здацца ў абмен на павагу да яго жыццяJuan Ortiz Villalba (2006). Del golpe militar a la Guerra Civil: Sevilla 1936. RD Editores, pág. 124. Пасля ўзяцця ў палонJosé Manuel Martínez Bande (2007). Los años críticos: República, conspiración, revolución y alzamiento. Madrid: Encuentro, pág. 279 губернатар быў адпраўлены ў правінцыйную турмуNicolás Salas (1992). Sevilla fue la clave: república, alzamiento, Guerra Civil (1931-1939), Editorial Castillejo, pág. 432.
Ваенна-палявы суд мяцежнікаў прыгаварыў яго да смяротнага пакарання. Аднак потым прысуд заменены на 30 гадоў зняволенняFrancisco Espinosa (2006). La justicia de Queipo. Editorial Crítica: Barcelona, ISBN 84-8432-691-8, pp. 76-77.
Сканаў у Ла-Каруньі.
Мемуары Rebelión en Sevilla: memorias de su gobernador rebelde. Sevilla: Servicio de Publicaciones del Ayuntamiento, 1982.
Крыніцы
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы)