Андрэа Шушняра (; , Спліт, Харватыя) — харвацкая фолк- спявачка, прадстаўніца Харватыі на конкурсе песні «Еўрабачанне 2009».
На песенным конкурсе Андрэа разам з Ігарам Цукровым выканала песню «Lijepa Tena» (). Магчымасць удзельнічаць у «Еўрабачанні» дуэт атрымаў пасля перамогі на фестывалі «Dora 2009», які з’яўляецца таксама нацыянальным адборачным конкурсам для «Еўрабачання». У фінале спявачка набрала 45 балаў і фінішавала 18-й.
Раней Шушняра спрабавала ўзяць удзел на «Еўрабачанне 2004», але на адборы заняла толькі 2-е месца, саступіўшы Івану Мікулічу.
З 2010 года прымае ўдзел у мясцовым фальклорным ансамблі «».
Катэгорыя:Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2009 Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Харватыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі паводле алфавіта