Казак-2 () — сямейства ўкраінскіх баявых браніраваных машын вытворчасці навукова-вытворчага аб’яднання «Практыка».

Гісторыя Бронемашына была распрацавана на шасі грузавіка Iveco Eurocargo 150 E28National Guard of Ukraine will receive first batch of 22 Kozak-2 4x4 armoured personnel carrier // «Army Recognition» от 9 июня 2015 пры садзейнічанні кампаніі IVECO. Упершыню прадстаўлена 30 лістапада 2014 на палігоне вучэбнага цэнтра Нацыянальнай гвардыі пад вёскай Наві Пэтрыўці ў Кіеўскай вобласціАваков отчитался об успешном испытании украинско-итальянского броневика // «Взгляд. RU» от 30 ноября 2014Аваков показал новые броневики для армии, над которыми сейчас работает, — фото // iPress.UA от 30 ноября 2014.

3 лістапада 2016 года загадам Міністэрства абароны Украіны № 588 бронемашыны «Казак-2» былі афіцыйна дапушчаныя да эксплуатацыі ва Узброеных СілахВ. I. Кривий. Стан та перспективи виконання дослідно-конструкторських робіт з розроблення броньованих автомобілiв для потреб збройних сил України // Збірник тез доповідей науково-практичної конференції «Застосування сухопутних військ збройних сил України у конфліктах сучасності» 15 листопада 2018 р. Львів, НАСВ, 2018. стор.34-35.

Апісанне Бронемашына мае звычайную кампаноўку з пярэднім размяшчэннем рухавіка, аддзяленнем кіравання ў сярэдняй частцы, у кармавой частцы размешчана дэсантнае аддзяленне.

Корпус зварны, выраблены са сталёвых бранявых лістоў, размешчаных пад вуглом (вытворчасці фінскай кампаніі MiiluxPractika launches production of second-generation evolution of its original KOZAK light armored vehicle // «Ukrainian Defense Review», № 3 (July — September) 2015. pages 16-19). Браніраванне забяспечвае абарону ад агню з стралковай зброі ў адпаведнасці са стандартам STANAG 4569 Level 2Подробности о новом украинском броневике «Козак-2» // «AUTO-Consulting.UA» от 9 декабря 2014.

Грузападымальнасць узброенай бронемашыны складае 4 тоны (няўзброенай — 2,4 тоны) Козацкий род "Практики". Лёгкий многофункциональный бронированный автомобиль "Козак-2" // "Defense Express", № 8-9, август - сентябрь 2015. стр.30-35. Таксама «Казак-2» здольны буксіраваць прычэп масай 6 тон.

Трансмісія механічнаяPractika launches production of second-generation evolution of its original KOZAK light armored vehicle // «Ukrainian Defense Review», № 3 (July — September) 2015. pages 16-19. На першы дэманстрацыйны ўзор быў усталяваны дызельны рухавік Iveco магутнасцю 250 к. с., аднак наступныя машыны выкарыстоўвалі турбадызель Iveco аб’ёмам 5,9 л і магутнасцю 279 к. с.

З узбраення на бронемашыну можа быць устаноўлена: 7,62 мм кулямёт ПКМС з боекамплектам 2500 патронаў; 12,7 мм буйнакаліберны кулямёт (НСВТ або КТ-12.7)Сергій Воронков. «Козак-2» під час випробування «намотав на кардан» понад 10 000 кілометрів // газета «Народна армія» від 7 листопада 2016 з боекамплектам 450 або 500 патронаў; 30-мм аўтаматычны гранатамёт (АГС-17 або КБА-117«Гранатомет КБА-117 это не пехотный вариант, он предназначен для установки на боевой модуль бронетранспортеров и бронекатеров. Например, …может быть установлен вместо АГС17 на машины „Дозор“ и „Козак“»ГП КБ «АО» работает над созданием пехотного варианта КБА-117 // «Defense Express», 17 января 2014) з боекамплектам 100 стрэлаў 40-мм аўтаматычны гранатамёт УАГ-40 з боекамплектам 87 стрэлаў

Варыянты і мадыфікацыі

ББМ «Казак-2014» — перадсерыйны прататып, прадстаўлены ў 2014 годзе. ББМ «Казак 2» — перадсерыйная мадэль бронеаўтамабіля, прадстаўлена ў 2015 годзе. ББМ «Казак 2М.1» — серыйны тактычны бронеаўтамабіль з апорным браняваным корпусам і незалежнай пярэдняй падвескай, прадстаўлены ў 2016 годзе. ББМ «Казак 2М.2» — мадыфікацыя «Казак-2М.1», вонкава адрозніваецца адсутнасцю другой пары дзвярэй, прадстаўлена ў 2016 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта Катэгорыя:Бранятэхніка Украіны