Гарадзецкі бой — бой паміж 425-м партызанскім палком і карным атрадам гітлераўцаў у вёсцы Гарадзец Быхаўскага раёна 30 лістапада 1943 года.
Бой Камандаванню партызанскага палка стала вядома, што карнікі занялі вёску Гарадзец, жыхароў гэтай і суседніх вёсак (больш за 70 жанчын, старых і дзяцей) зачынілі ў трох хлявах і збіраліся падпаліць іх 1 снежня 1943 года. У раён вёскі Гарадзец у 18 гадзін 30 лістапада 1943 года была паслана разведка, следам за ёй 50 байцоў 1-га батальёна палка на чале з П. М. Цагельнікавым зрабілі 12-кіламетровы марш да паўднёвай ускраіны Гарадзецкага лесу, дзе ў 23 гадзіны камандаванне батальёна атрымала ад разведчыкаў даныя пра колькасць, размяшчэнне і ўзбраенне гарнізона.
Былі выстаўлены засады на дарогах з боку горада Быхаў і вёскі Залатва Быхаўскага раёна. Дзве штурмавыя партызанскія групы адкрылі кулямётны агонь і закідалі гранатамі будынкі, дзе заселі карнікі. Другая частка партызан, якая трыма групамі вызваліла зачыненых у 3 хлявах жыхароў, сустрэла супраціўленне ворага і была контратакавана. Завязалася рукапашная схватка, зыход якой вырашыў падаспеўшы рэзервовы ўзвод партызан. 66 з 70 карнікаў былі знішчаны, мясцовыя жыхары выратаваны. Партызаны страцілі 5 чалавек забітымі і параненымі.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1943 года Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Лістапад 1943 года Катэгорыя:Падзеі 30 лістапада Катэгорыя:Гісторыя Быхаўскага раёна