Хеліядора Раланда дэ Тэла-і-Кантас (; 14 верасня 1888 — 9 кастрычніка 1967) — іспанскі ваенны дзеяч, брыгадны генерал, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі .
Біяграфія Нарадзіўся ў Гамеане (правінцыя Луга). Паходзіў з сям’і заможных сялян. Скончыў Таледскую пяхотную акадэмію. Служыў у Іспанскім Марока. Удзельнічаў у Рыфскай вайне, падчас якой атрымаў некалькі ўзнагародHeli Rolando de Tella y Cantos: Galegos.
З моманту стварэння Другой іспанскай рэспублікі ў 1931 годзе дэманстраваў вялікую варожасць да новага рэжымуGustau Nerín (2005); pág. 40. У 1932 годзе ўдзельнічаў ў СанхурхадзеRamón Tamames (1974); pág. 192, няўдалым дзяржаўным перавароце пад кіраўніцтвам генерала СанхурхаRamón Tamames (1974); pág. 193, за што дэпартаваны ў Вілу Сіснерас (Іспанская Сахара). Амніставаны ў 1934 годзе.
Пасля ліпеньскага паўстання 1936 года і пачатку грамадзянскай вайны далучыўся да нацыяналістаўHugh Thomas (1976); pág. 403. На чале калоны ўдзельнічаў у Эстрэмадурскай аперацыі, бітвах за МерыдуHugh Thomas (1976); pág. 404 і за БадахосHugh Thomas (1976); pág. 408.
У ходзе баёў пад Мадрыдам узначальваў войскі нацыяналістаў на фронце Усера і пад Сьюдад Універсітарыяй. Падчас гэтых падзей быў параненыBOE núm. 543 (17 de abril de 1938). Пасля папраўкі змагаўся на Эбра і ў Каталоніі.
12 ліпеня 1940 года быў прызначаны камандзірам 81-й дывізііBOE núm. 212 (12 de julio de 1940). У 1941 годзе заняў пасаду ваеннага губернатара БургосаBOE núm. 29 (29 de enero de 1942). Пазней стаў ваенным губернатарам ЛугаHeli Rolando de Tella y Cantos: Galegos.
У 1943 годзе за адміністрацыйныя парушэнні быў пазбаўлены ўсіх воінскіх узнагарод. Прычыны заключаліся ў тым, што Тэла выкарыстоўваў транспартныя сродкі і ваенны персанал на сваёй мукамольнай фабрыцы. Па іншай версіі, гэта адбылося з-за манархічных поглядаў генералаPaul Preston (2008); pág. 151.
Крыніцы
Біяграфія Nerín, Gustau (2005). La guerra que vino de África. Barcelona: Crítica SL. p. 107. ISBN 84-8432-618-7. Preston, Paul (2008). El Gran manipulador. La Mentira cotidiana de Franco. Ediciones B S.A. ISBN 9788466638296. Consultado el 10 de abril de 2012. Tamames, Ramón (1974). Historia de España Alfaguara VII. La República. La Era de Franco. ISBN 9788420620510. Thomas, Hugh (1976). La Guerra Civil Española. Barcelona: Ed. Grijalbo. ISBN 84-253-2767-9.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты)