Калат (, Qalāt) — горад на поўдні Афганістана, цэнтр правінцыі Забуль.

Размешчаны на ўзроўні 1550 метраў, займае плошчу каля 4820 га. Адлегласць да Кабула — 353 км.

Горад звязаны шашой № 1 з Кандагарам на паўднёвым захадзе і з Газні і Кабулам на паўночным ўсходзе. Аэрапорт Калат знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах на поўнач ад горада. Першая паласа была пабудавана ў 2006 годзе. Горад мае шпіталь, вадаправод, каналізацыю і электрычныя сеткі.

Каля аэрапорту знаходзілася група рэканструкцыі правінцыі Забул пад кіраўніцтвам ЗША, якая займалася будаўніцтвам і аднаўленнем гарадской інфраструктуры, і ўстанаўленнем грамадскага кіравання ў правінцыі. 13 жніўня 2021 года Калат перайшоў пад кіраванне Талібана.

Калат мае паўзасушлівы клімат. Сярэдняя тэмпература складае 13,6 градуса Цэльсія, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 283 мм. Ліпень — самы гарачы месяц года з сярэдняй тэмпературай 27,5 градуса Цэльсія. Самы халодны месяц студзень мае сярэднюю тэмпературу −2,9 градуса Цэльсія.

Насельніцтва Жыхары гэтага горада ў асноўным пуштуны з племя гельзай. У горадзе 4 паліцэйскія ўчасткі і каля 5462 жылых дамоў на 2014 год.

Насельніцтва

2006 год — 9900 чалавек 2015 год — 49158 чалавек 2021 год — 44928 чалавек

Каля 85 % насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы — вырощчвае збожжа, міндаль, вінаград, цукровы трыснёг, гранаты, а таксама гадуе жывёл. 5 % працуюць у дзяржаўных установах, астатнія 10 % займаюцца гандлем і вытворчасцю ў раёнах 2 і 3. Значная площча палёў і садоў абрашаецца каналамі і ручаямі.

Крыкет і футбол з’яўляюцца самымі папулярнымі відамі спорту ў гэтым раёне. Савет па крыкеце Афганістана будуе ў горадзе крыкетны стадыён.

Славутасці

Бала Хесар Забул — старажытная крэпасць на вяршыні пагорка, пабудаваная войскамі Аляксандра Македонскага каля 5 стагоддзя нашай эры.

Пячора Болан Баба, глыбінёй 730-метры, гістарычна выкарыстоўвалася ў рэлігійных мэтах.

Катэгорыя:Гарады Афганістана