Алена Сцяпанаўна Аўрынская ( — ) — беларуская журналісткаunicat.nlb.by. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1982).

Біяграфія Нарадзілася ў 1941 годзе.

Пачынала кар’еру як радёжурналісткаМельникова Л. Белорусское радио как кузница кадров для ТВ. У 1970-я гады прыйшла ў рэдакцыю эканомікі сельскай гаспадаркі (у далейшым аддзел сельскай гаспадаркі Галоўнай рэдакцыі народнай гаспадаркі) Беларускага тэлебачання. Аўтар-вядучая тэлеперадачы «Дзелавыя сустрэчы». У час яе працы намеснікам галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі сельскагаспадарчых праграм БТ на экран выйшла праграма «Запрашаем на вячоркі» (рэж. А. Дудзін, Г. Мезенцаў), многія выпускі якой увайшлі ў фонд культурнай спадчыны Беларусіsb.by. Аўтар сцэнарыя фільма «Бусел над Прыпяццю» (рэж. Б. Бандарэнка, 1983)kinodokumenty.pdf, дзе паказала традыцыйна-сямейны стыль разважання вясковага лірычнага герояА. Марозава, 2018. У пачатку 1990-х гадоў узначаліла галоўную рэдакцыю знешніх сувязей і мясцовага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі.

Напярэдадні 2000 года стала прэс-сакратаром старшыні Мінгарвыканкамаbelta.by. Была аглядальнікам газет «Вячэрні Мінск» і «Мінскі кур’ер».

Памерла ў 2020 годзеminsknews.by.

Зноскі

Выбраная бібліяграфія Уменню размаўляць трэба вучыцца i вучыцца / А. Аўрынская // У дапамогу работнiкам тэлебачання і радыёвяшчання : інфарм.-метад. матэрыялы / Дзярж. кам. БССР па тэлебачанні і радыёвяшчанні. — Мінск, 1986. — Вып. 2. — С. 31-36.

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР