Квебекскі ўніверсітэт у Шыкацімі () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Сагнэ ў правінцыі Квебек, Канада.
Агульная характарыстыка Універсітэт месціцца ў раёне Шыкацімі горада Сагнэ, ад якога і атрымаў сваю назву. Ён прапануе больш за 40 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Універсітэт вядомы сваімі даследчыкамі ў галіне алюмінію, лясной гаспадаркі, абледзянення, геалогіі і гісторыі. У 2005 годзе ўніверсітэт адкрыў праграмы для студэнтаў з іншых краін у партнёрстве з універсітэтамі з Марока, Лівана, Кітая, Сенегала, Калумбіі і Бразіліі.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады