Аляксе́й Мікала́евіч Касцяко́ў (; ) — савецкі навуковец, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ (1935). Заснавальнік савецкай меліярацыйнай навукі. Доктар тэхнічных і сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Біяграфія У 1912 годзе скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1919 гадах упершыню ў Расіі зладзіў правядзенне доследна-меліярацыйных гідрамодульных даследаванняў.
Дзякуючы яго намаганням пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім інстытуце інжынераў воднай гаспадаркі ствараліся кафедры меліярацыі. Заснавальнік і дырэктар (1923—1929) Інстытута сельскагаспадарчай меліярацыі.
Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Дзейнасць Распрацаваў спосабы і метады планавання, праектавання і будаўніцтва меліярацыных сістэм ва ўмовах сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Распрацаваў вучэнне пра рэжымы арашэння і тэхніку паліву сельскагаспадарчых культур, метады барацьбы са стратамі вады і інш.
Асноўныя працы Основы мелиораций, 6 изд., М., 1960. Избранные труды, т. 1—2, М., 1961.
Узнагароды Сталінская прэмія (1951, 1952) Два ордэны Леніна (1949, 1950) Тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940, 1945, 1945) Залатыя медалі УСГВ
Памяць Імя Касцякова ад 1958 года мае Усесаюзны навукова-даследчы інстытут гідратэхнікі і меліярацыі.
У 1958 імем Касцякова названая вуліца ў МасквеИмена московских улиц. Топонимический словарь. Улица Костякова. Яго імя носіць таксама вуліца ў Пружанах Брэсцкай вобласці.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Біяграфічная энцыклапедыя РАСГН, УАСГНІЛ Вялікая савецкая энцыклапедыя Профіль на старонцы РАН
Катэгорыя:Асобы