Васі́ль Цімафе́евіч Семяно́віч () — беларускі ўрач. Удзельнік савецкага партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Курскую фельчарска-акушэрскую школу. У 1920 годзе паступіў у Ленінградскі медыцынскі інстытут, пасля сканчэння якога быў накіраваны ў Лельчыцкую раённую бальніцу. Тут у 1927 быў прызначаны галоўным урачом. У 1930-х гадах пры яго ўдзеле ў Лельчыцах была пабудавана новая бальніца на 75 месцаў.
Удзельнік партызанскага руху пад час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны зноў стаў галоўным урачом Лельчыцкай бальніцы.
Пасля 60 гадоў застаўся ў бальніцы на пасадзе акушэра-гінеколага.
Памяць У 16 сакавіка 1967 годзе ў сувязі з 80-годдзем Васілю Семяновічу першаму ў раёне дадзена званне «Ганаровы грамадзянін гарадскога пасёлка Лельчыцы».
Яму дадзена званне «Заслужаны ўрач БССР» з уручэннем ганаровай граматы Вярхоўнага Савета БССР.
Ягоным імем названа вуліца ў Лельчыцах.
Спасылкі
Катэгорыя:Гінеколагі СССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Акушэры Беларусі Катэгорыя:Гінеколагі Беларусі Катэгорыя:Акушэры СССР