Універсітэт імя Дж. Г. Кларка () — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Вустэр у штаце Масачусетс, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1887 годзе на ахвяраванні бізнесмена Джонаса Гілмана Кларка, універсітэт з'яўляецца адным з першых даследчых універсітэтаў у Злучаных Штатах. Першыя студэнты паступілі ў вучэльню ў 1902 годзе, а жанчыны ўпершыню былі залічаны ў 1942 годзе. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Ён быў сябрам-заснавальнікам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, але пакінуў яе ў 1999 годзе.

Акадэмічныя дэпартаменты Біялогія Хімія Камп'ютарныя навукі Эканоміка Адукацыя Англійская мова Геаграфія Гісторыя Мова, літаратура і культура Матэматыка Філасофія Фізіка Паліталогія Псіхалогія Сацыялогія Візуальнае і выканальніцкае мастацтва

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Масачусетс

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Масачусетса