Бальнеатэрапі́я ( — «лазня, купанне» +  — «лячэнне»), С.201 — метады лячэння, прафілактыкі і аднаўлення парушаных функцый арганізма, заснаваныя на выкарыстанні прыродных і штучна прыгатаваных мінеральных водаў.

Асноўныя пашыраныя працэдуры бальнеатэрапіі: агульныйя і мясцовыя ванны купанне ў лячэбных басейнах пітное спажыванне водаў прамыванне-арашэнне кішэчніка інгаляцыі. Патрэбны эфект пры бальнеатэрапіі дасягаецца праз хімічнае, тэмпературнае, радыяцыйнае і іншыя ўздзеянні на абмен рэчываў у арганізме, вегетатыўную сістэму, кроў, рэфлекторныя, тэрмарэгуляцыйныя механізмы, функцыянальны стан клетак, тканак і органаў. Забяспечваецца пэўным падборам дазіровак, паслядоўнасці ўжывання і відаў мінеральных водаў.

Бальнеатэрапія — асноўны метад прафілактыкі і лячэння шэрагу хвароб на бальнеалагічных курортах.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бальнеалогія