Наталля Сяргееўна Валанцэвіч (нар. ; Наваполацк) — беларуская тэатразнаўца, кандыдат мастацтвазнаўства.
Біяграфія Нарадзілася ў 1978 годзе ў Наваполацку. Скончыла гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2000). Малодшы навуковы супрацоўнік навукова-даследчыцкага цэнтра пры ПДУ (2000-01). Аспірантка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Тэатральнае мастацтва» (2001-04). Загадчыца літаратурнай часткай Беларускага паэтычнага тэатра аднаго акцёра «Зніч» (2003-04).
З 2003 года выкладчык, з 2009 года дацэнт БДАМ. У 2005 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Тэатральная культура Віцебскай губерні ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя».
Аўтар артыкулаў у энцыклапедыях. Навуковы рэдактар зборніка «Беларускае мастацтва ў дыялогу культуры: зборнік артыкулаў студэнтаў і магістрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» (2009).
Выбраная бібліяграфія Асаблівасці стварэння тэатральных будынкаў у беларускіх гарадах у XIX ст. / Н. С. Валанцэвіч // Культура. Наука. Творчество : сборник научных статей / Белорусский государственный университет культуры и искусств [и др.]. — Минск, 2014. — [Вып. 8]. — С. 138—142. Працэс станаўлення нацыянальнага беларускага тэатра ў сярэдзіне XIX стагоддзя: мастацка-гістарычныя характарыстыкі / Н. С. Валанцэвіч // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. — 2015. — № 27. — С. 13-17.
Спасылкі З Наталляй у тэатр — zviazda.by
Катэгорыя:Кандыдаты мастацтвазнаўства Катэгорыя:Тэатразнаўцы Беларусі