Katmerciler Hızır — сямейства бронеаўтамабіляў класа MRAP, распрацаванае і выраблянае турэцкай кампаніяй Katmerciler. Здольны перавозіць да дзевяці чалавек асабістага складу.
Варыянты Ateş — варыянт для памежнага патрулявання і разведкі, эксплуатуецца сухапутнымі войскамі Турцыі. Уяўляе сабой бронеаўтамабіль з колавай формулай 4x4, інтэграваны з высокатэхналагічнымі разведвальнымі сістэмамі вытворчасці кампаніі Aselsan, сістэмамі назірання і радарам маніторынгу навакольнага асяроддзя. Ateş можа выконваць задачы разведкі і назірання ў дзённых і начных умовах з далёкасцю да 40 км. Можа перавозіць да шасці чалавек асабістага складу, у тым ліку вадзіцеля і камандзіра. Hızır II (або Hızır 2) быў прадстаўлены на выставе IDEF defence expo ў жніўні 2021 года. Адрозніваецца змененым дызайнам экстэр’ера, двума бакавымі дзвярыма замест чатырох, павялічанай ёмістасцю экіпажа (да чатырнаццаці чалавек у параўнанні з дзевяццю ў Hızır I) дзякуючы новай канфігурацыі сядзенняў у пасажырскім салоне, рампай замест ворных дзвярэй на папярэдняй мадэлі, павялічаны паліўны бак і палепшаная сістэма кандыцыянавання паветра.
Аператары
: 57 бронемашын Hızır 4x4 Ateş у Сухапутных войсках : 118 бронемашын Hızır 4x4 : 1 адзінка Hızır 4x4 Ateş, выкарыстоўвалася ў Зоне Сіл ААН па назіранні за раз’яднанні : 20 бронемашын Hızır 4x4
Крыніцы
Катэгорыя:Бранятэхніка Турцыі Катэгорыя:Бронеаўтамабілі паводле алфавіта