П, п — сямнаццатая літара беларускага алфавіта.
Гісторыя Паходзіць з кірыліцкай П («пакой»), утворанай на аснове грэка-візантыйскай устаўнай Π («пі»). У старабеларускую графіку перайшла са старажытнарускага пісьменства. Абазначала зычныя гукі [п], [п’] (палацъ, праца, пятно). Мела таксама лічбавае значэнне «восемдзесят». У рукапісах XIV—XVII стагоддзяў у сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. У XVI стагоддзі акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. Пачынаючы з Ф. Скарыны, стала адрознівацца як малая і вялікая, хоць ужыванне вялікай літары ва ўласных імёнах, геаграфічных назвах і ў пачатку сказаў не было яшчэ паслядоўным.
Беларуская мова У сучаснай беларускай мове абазначае шумныя глухія выбухныя губна-губныя зычныя гукі [п], [п’] (парог, праўда, пясок — [п’асок]). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму. Ужываецца ў афіцыйных абрэвіятурах (ПАРП, ППШ). Пры класіфікацыйным падзеле мае значэнне шаснаццаты (група «П»), пры лічбавай нумарацыі — дадатковае значэнне для размежавання прадметаў пад адным нумарам (паліца № 4п).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Літары кірыліцы Катэгорыя:Балгарскі алфавіт Катэгорыя:Беларускі алфавіт Катэгорыя:Македонскі алфавіт Катэгорыя:Рускі алфавіт Катэгорыя:Украінскі алфавіт Катэгорыя:Стараславянскі алфавіт Катэгорыя:Вукавіца