Жазеф Дайс (; нар. , , Швейцарыя) — швейцарскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, дыпламат, эканаміст. З 14 верасня 2010 года — старшыня 65-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Нарадзіўся ў кантоне Фрыбур, дзе пачаў сваю палітычную кар’еру як чалец мясцовага парламента. Таксама на працягу доўгага часу быў мэрам роднага горада Барберэш.
У 1991 годзе абраны ў Федэральны Сход Швейцарыі, дзе прадстаўляў Хрысціянска-дэмакратычную народную партыю.
Член Федэральнага савета Швейцарыі ў 1999—2006, як начальнік дэпартамента замежных спраў у 1999—2002, а затым як начальнік дэпартамента эканомікі. Прэзідэнт Швейцарыі ў 2004 годзе.
У наш час Дайс з’яўляецца дэканам факультэта эканамічных і сацыяльных навук у Фрыбурскім універсітэце, а таксама з’яўляецца чальцом савета дырэктараў шэрагу фінансавых арганізацый. Жанаты, мае траіх сыноў.