26 чэрвеня 2024 года ў Балівіі адбылася спроба захопу ўлады арміяй.

Перадгісторыя Спроба дзяржаўнага перавароту ў Балівіі адбылася неўзабаве пасля візіту прэзідэнта Луіса Арсэ ў Расію (5—7 чэрвеня)https://dgp.mid.ru/currentinfo/sessions/ob-ofitsialnom-vizite-prezidenta-mnogonatsionalnogo-gosudarstva-boliviya-luisa-alberto-arse-katakory/, падчас якога ён выказаў жаданне дзяржавы стаць часткай БРІКС.

25 чэрвеня, за дзень да спробы дзяржаўнага перавароту, генерал Хуан Хасэ Суньіга, камандуючы арміяй, быў зняты з пасады ў сувязі з яго заявамі пра былога прэзідэнта Эва Маралесаhttps://www.vision360.bo/noticias/2024/06/25/6984-reportan-que-el-comandante-del-ejercito-juan-jose-zuniga-fue-relevado-de-su-cargo-tras-polemicas-declaraciones.

Ход падзей Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ABI паведаміла, што пераварот пачаўся прыкладна ў 14:30 па мясцовым часеhttps://www.pbs.org/newshour/world/bolivian-president-reports-irregular-military-movement-in-capital-raising-fears-of-coup. Балівійскае тэлебачанне паказала відэа з двума танкамі і некалькімі вайскоўцамі на плошчы Мурыльё перад урадавым палацам у Ла-Пасеhttps://www.pbs.org/newshour/world/bolivian-president-reports-irregular-military-movement-in-capital-raising-fears-of-coup.  

Група спецыяльнага палка Мендэса Аркоса Чалапата з дапамогай снайпераў захапіла плошчу Мурыльё. Па паведамленнях Бі-бі-сі, вароты прэзідэнцкага палаца былі пратараненыя браняванай машынай, а салдаты ўвайшлі ў сам будынак. Газета El Deber паведаміла, што Суньіга сказаў журналістам, што «мы збіраемся вярнуць гэтую радзіму» і «будзе новы кабінет, вядома, усё зменіцца, але наша краіна больш не можа так працягваць». Ён таксама сказаў, што «палітычныя зняволеныя», уключаючы былую прэзідэнтку Жанін Аньес, будуць вызваленыя.

На тэлевізійных кадрах бачна, як Арсэ размаўляе з Суньіга ў калідоры прэзідэнцкага палаца, кажучы яму: «Я Ваш капітан, і я загадваю Вам вывесці сваіх салдат, і я не дапушчу гэтага непадпарадкавання»https://news.sky.com/story/coup-fears-raised-in-bolivia-as-tanks-seen-ramming-into-presidential-palace-13159595.

Падчас спробы перавароту Арсэ абвясціў аб прызначэнні новых кіраўнікоў балівійскай арміі, ваенна-марскога флоту і ваенна-паветраных сіл, заявіўшы, што войскі, якія паўсталі супраць яго, «пэцкаюць форму». Новым галоўнакамандуючым арміяй ён прызначыў Хасэ Уілсана Санчэса, які загадаў усім вайскоўцаў, што ўдзельнічалі ў перавароце, вярнуцца ў свае казармыhttps://apnews.com/live/bolivia-attempted-coup-updates. Неўзабаве войскі і бранятэхніка пакінулі прэзідэнцкі палацhttps://apnews.com/article/bolivia-military-deployment-arce-coup-fears-028cd88f3be1fb02164c05deb0faa099.

Увечары балівійская паліцыя арыштавала лідара змоўшчыкаў.

Рэакцыя ЕС, Куба, Мексіка, Чылі, Гандурас і іншыя асудзілі спробу дзяржаўнага пераваротуРяд политиков со всего мира осудили попытку переворота в Боливии.

Крыніцы

Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Дзяржаўныя перавароты Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 26 чэрвеня Катэгорыя:Гісторыя Балівіі