Аперацыя «Фалькон» (з ) — міжнароднае расследванне дзейнасці сайтаў кампаній Regpay Co. Ltd (Беларусь) і Connections (ЗША), якія займалася распаўсюджваннем дзіцячай парнаграфіі ў інтэрнеце і адмываннем грошай.

Расследванне Аперацыя стартавала ў 2003 годзеДва белорусских предпринимателя признались в получении нескольких миллионов долларов за доступ к сайтам с детской порнографией. Яна праводзілася для выяўлення і арышту асоб, звязаных з сайтамі беларускай фірмы Regpay, праз якія прадавалася дзіцячая парнаграфія. Расследванне распачала ONLINE CHILD PORNOGRAPHY // HEARING before the COMMITTEE ON COMMERCE, SCIENCE, AND TRANSPORTATION UNITED STATES SENATE ONE HUNDRED NINTH CONGRESS SECOND SESSION (SEPTEMBER 19, 2006). З цягам часу да мерапрыемстваў падключыліся: у ЗША — падатковая служба, бюро іміграцыйнай і мытнай паліцыі, служба паштовай інспекцыі, ФБР; у Беларусі — упраўленне па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС, у краінах ЕС — брытанскае нацыянальнае падраздзяленне па барацьбе са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, праваахоўныя органы Францыі, Іспаніі і ГерманііLeaders of “Regpay” Internet Child Porn and Money Laundering Conspiracy Sentenced to 25 Years in Prison. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі і адпаведныя службы ЗША трымалі пастаянны кантакт па гэтай справеСША, Белоруссия, Испания и Франция разоблачили группу лиц, распространявших детскую порнографию в Интернете // РИА Новости, 16 января 2004.

Злачынцы пачалі дзейнасць прыкладна ў ліпені 2002 года як фірма Trustbill. У верасні яна пераназваная ў Regpay, атрымаўшы папяраджэнне ад праваахоўнікаў. Фірма дзейнічала разам з фларыдскай кампаніяй Connections (раней Iserve). Яны кіравалі прыкладна 50 сайтамі (адзін з іх называўся «Падпольны свет педафілаў») і размяшчалі рэкламу на розных порнарэсурсах. У цэнтры гэтай сістэмы знаходзілася інтэрнэт-старонка, праз якую прадаваўся доступ на розныя сайты педафільскага зместу. Самі злачынцы базаваліся ў Мінску. Па сутнасці кампанія Regpay была выдуманай, існуючы толькі ў інтэрнеце. Гэтай назвай прыкрываўся мінскі філіял фірмы, зарэгістраванай у Латвіі.

На працягу года праваахоўныя органы займаліся расследваннем дзейнасці сайтаў фірмы Regpay і выяўленню іх стваральнікаў і карыстальнікаў. Следчыя высветлілі, што сярод спажыўцоў былі асобы ва ўзросце ад 22 да 85 гадоў. Як стала вядома, злачынцы пад выглядам фірмы Regpay адкрылі некалькі сайтаў з дзіцячай парнаграфіяй. Яны рэгістраваліся на амерыканскіх серверах. Фотатэку збіралі з іншых сайтаў (большая частка здымкаў была з ЗША і Заходняй Еўропы). Плата за прагляд выяў праводзілася праз крэдытныя карткі. Цана была невысокай, што спрыяла росту глядацкай аўдыторыі. Пры гэтым злачынцы выкрадалі грошы з карт карыстальнікаў, якія ў сваю чаргу, выяўляючы прапажу, не ішлі ў банкі, паколькі не жадалі раскрыцця наведвання рэсурсаў з дзіцячым порна. Стваральнікі сайтаў змаглі зарабіць больш за 3 млн долараў.

Аплата праводзілася праз латвійскую банкаўскую сістэму. Улічваючы гэтую акалічнасць, праваахоўнікі Латвіі перададі беларускім калегам інфармацыю па патоку грошай праз банкі краіныЛатвия связана с делом Regpay через банки.

Суды і арышты 30 ліпеня 2003 года ў Францыі былі затрыманы кіраўнік Regpay Ягор Залатароў і дырэктар па маркетынгу Аляксей Бучнеў. Туды іх выманілі прадстаўнікі амерыканскіх праваахоўных структур. У чэрвені 2004 года з Іспаніі ў ЗША экстрадаваны тэхнічны дырэктар фірмы Аляксандр Бойка. 5 студзеня 2005 года Залатароў і Бучнеў былі дастаўлены ў штат Нью-Джэрсі. На наступны дзень у Федэральным судзе штата ім былі выстаўленыя афіцыйныя абвінавачванні. Суд на Бучневым адбыўся 16 лютага, ён прызнаў сябе вінаватым у распаўсюдзе праз Інтэрнэт інфармацыі, якая змяшчае дзіцячую парнаграфію. 28 лютага ў ходзе судовага разбору Залатароў і Бойка прызналі сябе вінаватымі ў наўмысным адмыванні грошай. Залатароў таксама прызнаў сваю віну ў перадачы праз Інтэрнэт інфармацыі, якая змяшчае дзіцячую парнаграфію, а Бойка — у рэкламе дзіцячай парнаграфіі.

Усе яны былі прысуджаныя да 25 гадоў турэмнага зняволення і штрафу ў памеры 25 000 долараў. Кіраўнікі фірмы павінны таксама адбыць пяць гадоў умоўна-датэрміновага вызвалення па заканчэнні тэрміну турэмнага зняволення. Таксама ў іх было канфіскавана 1,15 мільёна долараў.

15 лютага 2004 года генеральны дырэктар Connections Юджын Валентайн прызнаў сябе вінаватым у змове з мэтай адмывання грошай для Regpay і яе кіраўнікоўCredit card processing firms at centre of child porn ring // The Sydney Morning Herald (January 16, 2004). Таксама быў затрыманы яго памочнік Кіт Чарнецкі. Амерыканцы пайшлі на здзелку з уладамі, падаўшы ім усю наяўную інфармацыю ў абмен на прысуд па менш сур’ёзных абвінавачваннях. На той момант з усіх фігурантаў справы на волі заставалася толькі адміністрацыйная і фінансавая памочніца Regpay Таццяна Сіенка, якая знаходзілася ў вышуку ў Беларусі15 Arrested in New Jersey In Child Pornography Inquiry.

Апроч таго, праведзены арышты шматлікіх карыстальнікаў сайтаў. На сакавік 2005 года арыштавана больш за 1200 чалавек, у тым ліку 200 (пазней лічба вырасла да 330, тры з іх пакончылі з сабой«Кассиры» грязного бизнеса // СБ. Беларусь Сегодня, 19 января 2006) у ЗША. Каля 860 кліентаў былі з Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Даніі, Кітая, Нарвегіі, Іспаніі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі і Швейцарыі. Па даных Інтэрпола, дзіцячай парнаграфіяй цікавіліся «звычайныя, сярэднестатыстычныя жанатыя мужчыны, з дзецьмі і добрай працай». Толькі ў ЗША ў працэсе расследавання былі ўсталяваныя імёны прыкладна 40 тысяч асоб, якія запампоўвалі дзіцячае порна. На люты 2006 года ў розных краінах затрымана 1600 чалавекБелорусы зарабатывали на продаже детского порно миллионы

Ацэнкі Як падкрэсліў пракурор Крыстафер Крысці, гэта першае комплекснае расследаванне ў ЗША, якое тычыцца індустрыі дзіцячага порна. Генпракурор Джон Эшкрафт, каментуючы расследванне, назваў праведзеную аперацыю ўдарам у «самае сэрца камерцыйнага гандлю дзіцячай парнаграфіяй»Global Kiddie Porn Ring Busted // CBS News (January 15, 2004)Firms Charged With Laundering Child Porn Money // Fox News (January 15, 2004).

На слуханнях перад Камітэтам па гандлі, навуцы і транспарту Сената ЗША ў 2006 годзе аперацыя «Фалькон» названа выдатным прыкладам таго, як адно расследаванне можа прывесці да затрымання сотняў злачынцаў.

Як заявіў кіраўнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій беларускага МУС Ігар Чарненка, наспела неабходнасць увядзення ў КК Беларусі спецыяльнага артыкула па спрашчанні складанага на той час прыцягнення да крымінальнай адказнасці асоб, што распаўсюджваюць дзіцячую парнаграфію ў ІнтэрнэцеИгорь Кольченко. Опасные связи // CБ. Беларусь Сегодня, 17 января 2004..

Гл. таксама — папярэдняя падобная кампанія, праведзеная ў 1999—2002 гадах.

Крыніцы

Катэгорыя:Беларуска-амерыканскія адносіны Катэгорыя:2003 год у ЗША Катэгорыя:2004 год у ЗША Катэгорыя:2005 год у ЗША