Івар Бескасцёвы (Івар Рагнарсан; Ívarr inn beinlausi, памёр каля 873 года) — легендарны правадыр дацкіх вікінгаў, сын легендарнага Рагнара Лодбрака, які адрозніваўся апантанасцю ў баі, а таксама вялікім розумам сярод братоў.

Біяграфія Разам з братамі Івар узначаліў «вялікае паганскае войска», якое ўвосень 865 года ўварвалася ва Усходнюю Англію. У 867 годзе ён разграміў войска караля Нартумбрыі Элы II, забойцы свайго бацькі, і аддаў яго на пакутлівае пакаранне. У тым жа годзе падпарадкаваў Нартумбрыю каралеўству нарманаў у Англіі Ёрвік (Ёрк). У 870 годзе загадаў забіць усходнеанглійскага караля Эдмунда.

Значэнне эпітэта «бескасцёвы» не зусім ясна — ён мог пазначаць незвычайны спрыт і гнуткасць або які-небудзь хваравіты стан — імпатэнцыю, кульгавасць ці іншую паталогію (напрыклад, недасканалы астэагенез).

Нашчадкі «Пасма пра сыноў Рагнара» паведамляе: «У яго не было дзяцей, таму што ён быў такім запальчывым, што не сустрэў ні страсці, ні кахання; але ў яго не было недахопу ў мудрасці або жорсткасці; і памёр ён ад старасці ў Энгландзе, і быў пахаваны ў кургане»Пасма пра сыноў Рагнара, IV.. Аднак, паводле «Аналаў Ульстэра», многія конунгі Дубліна вялі радавод ад Івара.

Смерць Івара Паводле «Сагі пра Рагнара і яго сыноў» (запісана ў XVIII стагоддзі), перад тым як памерці, Івар завяшчаў, што яго косткі будуць ахоўваць краіну ад любога замаху звонку. Таму калі герцаг Нармандыі Вільгельм Заваёўнік уварваўся ў Брытанію, ён перш за ўсё раскапаў курган, дзе, паводле падання, ляжаў дацкі вікінг, і спаліў яго.

«Івар жа кіраваў у Англіі да самай смерці і памёр ад хваробы. І калі ён ляжаў пры смерці, то загадаў, каб яго аднеслі туды, дзе было найслабейшае месца, і сказаў, што спадзяецца, што тыя, хто прыйдзе ў краіну ў тым месцы, не атрымаюць перамогі. Калі ж ён памёр, зрабілі так, як ён загадаў, і паклалі яго ў кургане. І многія людзі кажуць, што калі конунг Харальд сын Сігурда прыйшоў у Англію, ён прычаліў там, дзе ляжаў Івар, і ён упаў у гэтым паходзе. І калі Вільгельм Бастард прыйшоў у краіну, ён раскапаў курган Івара і ўбачыў Івара нятленным. Тады ён загадаў развесці вялікае вогнішча і спаліць у ім Івара, і пасля гэтага ён біўся за краіну і атрымаў поспех»Сага пра Рагнара і яго сыноў, XVIII.

Вобраз у культуры

У музыцы Івар — персанаж песень гурта The Darkness «Barbarian», (2014) і гурта Danheim «Ivar’s Revenge».

У літаратуры Адзін з асноўных персанажаў кнігі Гары Гарысана «Молат і крыж»; Другарадны персанаж у «Саксонскіх хроніках» Бернарда Корнуэла Другарадны персанаж серыі раманаў Аляксандра Мазіна «Вікінг».

У кіно «Вікінг» (1958) — Івар паказаны пад імем «Эйнар» «Альфрэд Вялікі» (1969) — яго ролю выконвае Джуліян Чагрын «Молат багоў» (2013) «Вікінгі» (2013—2021) — у тэлесерыяле (4-6 сезоны), ролю Івара выконвае Алекс Хег Андэрсан

У камп’ютарных гульнях Івар — другарадны персанаж Assassin’s creed Valhalla. Івар — сустракаецца ў ролі кіраўніка ў гульнях Crusader Kings 2 і Crusader Kings 3. У гульні ён кіруе Дублінам, і сумешчаны з каралём Імарам. Сустракаецца ў Mount & Blade Warband: Viking Conquest.

Спасылкі The History Files: In the Footsteps of Ivarr the Boneless Nabil Shaban’s page about Ivar the Boneless

Катэгорыя:Военачальнікі Даніі Катэгорыя:Гісторыя Даніі Катэгорыя:Гісторыя Англіі Катэгорыя:Мунсё (дынастыя) Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Асобы, чыя дата смерці не вызначана Катэгорыя:Нарадзіліся ў IX стагоддзі